27 снежня 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: Не забудзьцеся стрэсці «локшыну» з вушэй

7
Ірына Халіп: Не забудзьцеся стрэсці «локшыну» з вушэй

Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова Дуня Міятавіч сустрэлася з палітзняволенай, журналісткай Ірынай Халіп.

Дуня Міятавіч знаходзіцца ў цяперашні час з візітам у Менску, дзе сустракаецца як з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў, так і з незалежнымі журналістамі.

«Дзеля мяне Дуня змяніла свой расклад, памятаючы пра тое, што ў 22 гадзіны паводле прысуду мне трэба быць дома. Я распавяла пра ўмовы адбыцця мною пакарання і пра маючы адбыцца ў хуткім часе новы суд», - распавяла Ірына Халіп сайту charter97.org.

Сам візіт прадстаўніка АБСЕ журналістка ўспрыняла неадназначна:

«Дуня Міятавіч - адна з нямногіх афіцыйных прадстаўнікоў АБСЕ, якія пасля 19 снежня 2010 года наведалі Беларусь. Ці дасць нешта гэты візіт, цяжка сказаць, але асабіста я сумняваюся. У беларускіх уладаў ёсць традыцыя - сустракаць еўрапейцаў хлебам-соллю, запэўніваць, што ў нас тут дэмакратыя, свабода слова і павага да грамадзянскіх правоў. Візіцёр вымушаны ўсю гэтую локшыну акуратна стрэсваць з вушэй, а потым праз 2-3 дні з'язджаць. Але затое ўлады задаволеныя, што яны ў чарговы раз змаглі камусьці схлусіць, а міжнародная структура задаволеная, што яе афіцыйны прадстаўнік пабываў у цытадэлі дыктатуры. Усе задаволеныя, але ў рэальнасці нічога не мяняецца.

Папярэдні прыезд Дуні Міятавіч ў Менск папярэднічаў даволі сумным падзеям. Яна прыязджала восенню 2010 года, тады ёй таксама распавядалі, як выдатна жывуць журналісты ў Беларусі, як яны на ўсю моц злоўжываюць свабодай слова, а праз два месяцы мы з Наталляй Радзінай апынуліся там, дзе маглі «злоўжываць» свабодай слова 24 гадзіны ў суткі - у камеры СІЗА КДБ.

Хоць па-чалавечы я была рада сустрэчы з Дуняй, якая змагалася за нашае вызваленне. Правы чалавека і свабода слова для яе - не пусты гук, а каштоўнасці, за якія яна змагаецца не першы год», - сказала Ірына Халіп.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках