Шайгу зноў у Менску
27- 5.06.2013, 10:27
- 21,674
Сёння ў Менску пад старшынствам кіраўніка Мінабароны Расеі Сяргея Шайгу адбудзецца 64-е пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў СНД.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, у адпаведнасці з парадкам пасяджэння яго ўдзельнікам трэба будзе разгледзець больш за дваццаць пытанняў ваеннага супрацоўніцтва міністэрстваў абароны краін СНД.
«З улікам важнасці і актуальнасці паглыблення шматбаковага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы, плануецца разгледзець комплекс пытанняў: аб супрацоўніцтве міністэрстваў абароны дзяржаў - удзельніц СНД у галіне кантролю за тэхнічным станам боепрыпасаў; аб праектах пагадненняў аб узаемадзеянні інжынерных войскаў узброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД у галіне гуманітарнага размінавання і аб супрацоўніцтве ў галіне топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння ўзброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама ўзгадніць пералік сумесных мерапрыемстваў узброеных сіл дзяржаў - удзельніц СНД на 2014 год», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, падчас свайго апошняга візіту ў Менск Сяргей Шайгу заявіў, што Расея размесціць у Беларусі авіябазу. Першае звяно знішчальнікаў прыбудзе ў нашу краіну ўжо ў гэтым годзе.