14 лiстапада 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэдыты Сусветнага банка - толькі пад рэформы

5
Крэдыты Сусветнага банка - толькі пад рэформы

Сусветны банк прыняў новую стратэгію для Беларусі на 2013 - 2017 гады.

Рада выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка прыняла новую стратэгію партнёрства для Беларусі, якая вызначае напрамкі дапамогі краіне з боку СБ і Міжнароднай фінансавай карпарацыі (МФК) у перыяд з 2013 па 2017 гады, піша БелаПАН.

«Новая стратэгія арыентаваная на аказанне краіне падтрымкі з боку групы Сусветнага банка ў галінах, якія наўпрост прыносяць карысць грамадзянам Беларусі, спрыяюць стварэнню глабальных грамадскіх дабротаў і ўносяць уклад у належнае кіраванне, празрыстасць і сацыяльную падсправаздачнасць», - сказаў дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Чымяо Фан.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе СБ, у працэсе падрыхтоўкі стратэгіі праходзілі інтэнсіўныя кансультацыі з асноўнымі зацікаўленымі бакамі, уключаючы дзяржаўныя органы, бізнес-асацыяцыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, партнёраў па развіцці і бенефіцыяраў. У адпаведнасці з прапановамі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці будуць распрацаваныя інструменты, якія забяспечаць удзел бенефіцыяраў і грамадзянскай супольнасці ў маніторынгу забеспячэння паслугамі ў рамках праектаў, што рэалізуюцца ў Беларусі пры падтрымцы групы Сусветнага банка.

У бліжэйшыя чатыры гады група Сусветнага банка будзе аказваць Беларусі дапамогу па трох напрамках. Першы з іх - гэта павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі за кошт падтрымкі структурных рэформаў, уключаючы скарачэнне ролі дзяржавы, трансфармацыю сектара дзяржпрадпрыемстваў і стымуляванне развіцця прыватнага і фінансавага сектараў і інтэграцыю ў сусветную эканоміку. Яшчэ адным напрамкам стане ўдасканаленне дзяржаўнай інфраструктуры, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчых і лясных рэсурсаў і пашырэнне доступу да глабальных грамадскіх выгод. Акрамя гэтага, дапамога будзе накіраваная на паляпшэнне якасці чалавечага развіцця пры дапамозе павышэння якасці адукацыйных, медыцынскіх і сацыяльных паслуг.

«Прыватны сектар можа стаць асноўнай рухаючай сілай доўгатэрміновага росту ў Рэспубліцы Беларусь, - сказаў кіраўнік рэгіянальнага прадстаўніцтва МФК у Беларусі і Украіне Руфат Алімарданаў. - МФК мае намер садзейнічаць далейшаму развіццю прыватнага бізнесу, спалучаючы пры гэтым інвестыцыі і кансультацыйную працу. Наша праграма ў Рэспубліцы Беларусь будзе арыентаваная на падтрымку развіцця гандлю, пашырэння доступу да фінансавых рэсурсаў і павышэння рэсурса-і энергаэфектыўнасці пры асаблівым акцэнце на развіцці малога і сярэдняга бізнесу».

«Улічваючы тыя ўрокі, якія былі засвоеныя ў ходзе рэалізацыі папярэдняй стратэгіі супрацоўніцтва з Беларуссю, СБ прапануе ўжыць калібраваны падыход, у залежнасці ад тэмпаў, глыбіні і маштабу структурных рэформаў. Мы будзем аказваць фінансавую падтрымку тым сектарам, дзе ўзмацняецца належнае кіраванне і сацыяльная падсправаздачнасць, праводзіцца прымальная палітыка, якая ўдасканальваецца, маецца развіты патэнцыял для рэалізацыі праграм і назапашаны вопыт паспяховага супрацоўніцтва ў мінулым. Аналітычная і кансультацыйная падтрымка будзе прадастаўляцца па значных напрамках палітыкі, якія крытычна важныя для рэформаў або забяспечваюць аналітычную аснову для новых запазычанняў», - тлумачыць Сусветны банк.

Рэалізацыя дзеючых праектаў будзе мець крытычнае значэнне з пункту гледжання дасягнення вынікаў у рамках стратэгіі. У цяперашні час у Беларусі рэалізуецца шэсць праектаў пры падтрымцы пазык Сусветнага банка на 547,5 млн. даляраў ЗША. З моманту, калі Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе, банк выдзеліў краіне ў агульнай суме 955 млн. даляраў ЗША на рэалізацыю 13 праектаў. Каля 30 нацыянальных праграм, уключаючы праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці, атрымалі грантавае фінансаванне на 23,7 млн. даляраў ЗША.

Міжнародная фінансавая карпарацыя інвеставала 388 млн. даляраў ЗША ў 40 праектаў, якія рэалізуюцца ў розных сектарах ў Беларусі. У цяперашні час аб'ём сродкаў, выдзеленых МФК на рэалізацыю праектаў у краіне, перавышае 170 млн. даляраў ЗША.

Нагадаем, папярэдняя краінавая стратэгія СБ для Беларусі завяршылася ў ліпені 2011 года. Раней СБ увязваў магчымасць прыняцця новай стратэгіі па Беларусі з пачаткам рэалізацыі новай праграмы МВФ у рэспубліцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках