14 лiстапада 2024, Чацвер, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: прагныя расейскія алігархі пакінуць Лукашэнку адны «Дразды»

14
Раман Якаўлеўскі: прагныя расейскія алігархі пакінуць Лукашэнку адны «Дразды»

Расейскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў правёў разведку боем.

Крэмль не дасць Менску 2 мільярды даляраў на мадэрнізацыю прамысловасці, але гатовы выдаць дзяржкрэдыт, калі беларуская эканоміка накрыецца медным тазам. Падпісанне нафтавага балансу Масква наўпрост увязвае са стварэннем пяці беларуска-расейскіх холдынгаў.

Аляксандр Сурыкаў зандуе рэакцыю афіцыйнага Менску на магчымыя дзеянні Масквы. Так у інтэрв'ю udf.by палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў апошнія заявы расейскага амбасадара.

- Расея адмаўляецца даваць Менску 2-мільярдны крэдыт на мадэрнізацыю, але гатовая дапамагчы дзяржаўным крэдытам, калі беларуская эканоміка апынецца на мяжы краху. За якую плату Крэмль гатовы падкінуць грошыкаў?

- Сам факт, што так адкрыта пра магчымы крах кажа расейскі амбасадар, седзячы шмат гадоў у Менску, можа быць прамым сведчаннем гатоўнасці Крамля да такога сцэнара развіцця падзей. А рахунак сквапныя расейскія капіталісты могуць прад'явіць і ў выглядзе поўнага «ўціхамірвання» гордага саюзніка, якому пакінуць адны «Дразды».

- Ці азначае сённяшні выступ, што Расея мае намер звязаць падпісанне гадавога балансу па нафце са стварэннем пяці беларуска-расейскіх холдынгаў?

- Па-мойму, яна гэтага і не хавае.

- Крэмль адхрысціўся ад праблемы Бакіева. Маскоўскі саюзнік паставіў Лукашэнку ў цяжкае становішча, таму што менавіта са згоды Расеі, ЗША і Казахстана Бакіеў здолеў уцячы ў Менск ад правасуддзя. Які ўрок з гэтага павінен вынесці Лукашэнкі?

- Пасыл складаецца ў тым, што лёс Бакіева можа падзяліць любой саюзнік Крамля. Прычым самым нечаканым чынам. Напрыклад, як гэта нядаўна зрабілі з мэрам Махачкалы.

- Сурыкаў абвясціў, што «Расея не раўнуе Беларусь да ЕЗ». Ці азначае гэта, што Менск настолькі ўжо ўграз у «інтэграцыйных» ігрышчах Расеі, што вырвацца з арбіты прыцягнення Расеі практычна немагчыма?

- Сёння гэта выглядае менавіта так.

- Лёс расейскай авіябазы ў Беларусі, трэба разумець, ужо вырашаны? Як моцна ўскладніць расейская авіябаза адносіны Беларусі з суседзямі?

-Варта адзначыць, што пасля другога прыезду міністра Сяргея Шайгу яго ўжо ніхто ў Менску наконт авіябазы не абвяргаў. Так што ёй у Беларусі быць. Цалкам верагодна, што ў будучыні - не ёй адной. І ўжо ад ступені прысутнасці тут расейскіх ваенных баз будуць усё больш залежаць адносіны афіцыйнага Менска са сваімі суседзямі. Але ніяк не наадварот. Цяперашні міністр абароны Беларусі ўсё больш нагадвае камандуючага Беларускай ваеннай акругай адзінай дзяржавы. Не больш.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках