25 снежня 2024, Серада, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макея адправілі разгружаць склады лукашэнкаўскага алігарха

30
Макея адправілі разгружаць склады лукашэнкаўскага алігарха

Міністр замежных спраў цяпер адказны за разгрузку складоў «Амкадору».

Пра гэта Уладзімір Макей сам распавёў у эфіры тэлеканала СТВ.

«За прадпрыемствамі, дзе прысутнічае вялікая затаваранасць складоў, замацаваныя адказныя службовыя асобы. МЗС, у прыватнасці міністр замежных спраў, замацаваны за прадпрыемствам «Амкадор». Мы ўжо сустракаліся з кіраўніцтвам гэтага прадпрыемства. Выпрацавалі канкрэтны план нашага ўзаемадзеяння, які, я думаю, дазволіць нам да канца года справіцца з гэтымі праблемамі. Аналагічна мы плануем дзейнічаць і па іншых прадпрыемствах», сказаў ён.

Некалькі дзён таму Макей раскрытыкаваў беларускіх чыноўнікаў за тое, што яны прыцягваюць у краіну замала інвестыцый і правальваюць патрабаванні ўрада па нарошчванню экспарту. Мяркуючы па новай «пасадзе», міністру прыйдзецца паказаць асабістым прыкладам як дамагчыся росту ўзроўню продажаў беларускага неліквіду.

Старшынёй савета дырэктараў «Амкадору» з'яўляецца лукашэнкаўскі алігарх Аляксандр Шакуцін, а адным з галоўных акцыянераў - кампанія «Інтэрсервіс» Мікалая Вараб'я.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках