28 верасня 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальнага зарэгістравалі кандыдатам у мэры Масквы

14
Навальнага зарэгістравалі кандыдатам у мэры Масквы

Апазіцыянер Аляксей Навальны зарэгістраваны кандыдатам у мэры Масквы.

Адпаведнае рашэнне прыняў Масгарвыбаркам, піша РІА «Новости».

Пры гэтым, у камісіі адзначылі, што Аляксей Навальны можа пазбавіцца шанцаў стаць мэрам Масквы, калі яго асудзяць па справе «Кіраўлеса». Прысуд будзе вынесены 18 ліпеня. У абароны будзе 10 дзён на абскарджанне рашэння суда. Яшчэ 30 дзён Кіраўскаму абласному суду адводзіцца на вынясенне свайго вердыкту.

У сваёй праграме, прадстаўленай першага ліпеня, Аляксей Навальны галоўным прыярытэтам назваў барацьбу з карупцыяй і павышэнне празрыстасці дзейнасці гарадскіх чыноўнікаў. У частцы кіравання горадам ён мае намер перадаць шэраг паўнамоцтваў на муніцыпальны ўзровень, а таксама рэгулярна праводзіць рэферэндумы. Гарадскім службам, як абяцае Навальны, будзе забаронена наймаць нелегальных гастарбайтэраў.

Навальны стаў шостым прэтэндэнтам на пасаду сталічнага кіраўніка горада.

Масгарвыбаркам сёння таксама ўхваліў кандыдатуру лідара «Яблыка» Сяргея Мітрохіна. Раней былі зарэгістраваныя астатнія прэтэндэнты - в.а. мэра Сяргей Сабянін, прадстаўнік ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў, камуніст Іван Мельнікаў і старшыня «Справядлівай Расеі» Мікалай Левічаў.

Фота: vmdaily.ru

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках