2 траўня 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шчыліну для бяспошліннага ўвозу аўто хочуць закрыць

35

Саўмін прапануе пазбавіць льгот прадпрымальнікаў у сярэдніх, малых гарадскіх паселішчах і сельскай мясцовасці.

У распараджэнне charter97.org патрапіў праект дэкрэта, падрыхтаванага ўрадам Беларусі, па якім павінны быць унесеныя змяненні ў Дэкрэт №6.

Урад прапануе пазбавіць бізнес у правінцыі мытных льготаў пры ўвозе аўтамабільнай і бытавой тэхнікі, аналагі якой вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь. Прапануецца таксама абмежаваць увоз тавараў, з даты вырабу якіх прайшло больш за пяць гадоў.

Мытных ільгот прадпрымальнікі могуць пазбавіцца і ў тым выпадку, калі вытворчасць тавараў, на якія распаўсюджваюцца льготы, будзе асвоена ў Беларусі.

Цяпер у адпаведнасці з Дэкрэтам ад 7 траўня 2012 года. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці» льготы прадастаўляюцца камерцыйным арганізацыям Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь з месцам знаходжання на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці.

Нагадаем, з-за ўступлення Беларусі ў Мытны саюз з 1 ліпеня 2011 года мытныя пошліны для ўвезеных у Беларусь з-за мяжы аўтамабіляў былі павышаныя да ўзроўню расейскіх, што выклікала абурэнне беларускіх грамадзян.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках