Хадаркоўскі паказаў на «ахілесаву пяту» Пуціна
32- 22.07.2013, 15:19
- 46,305
Самы вядомы расейскі зняволены распавёў пра небяспекі, з якімі сутыкнецца Уладзімір Пуцін у бліжэйшы час.
Пра гэта Міхаіл Хадаркоўскі кажа ў пісьмовым інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу N-TV. Яго тэкст апублікаваны на афіцыйным сайце бізнесмена.
«Частка людзей стала значна багацей, у гарадах шмат новага пабудавана, больш прыезджых з краін-суседзяў. На жаль, рэжым стаў больш жорсткім, аўтарытарным. Грамадзянскіх свабод менш, але людзі больш актыўна імі карыстаюцца», - лічыць Міхаіл Хадаркоўскі.
Апальны бізнесмен лічыць, што ў XXI стагоддзі не можа быць устойлівай «сістэма, заснаваная на страху і падаўленні». Ён кажа, што свет стаў глабальным, і ніхто не хоча трываць знявагі.
Міхаіл Хадаркоўскі пералічвае тэндэнцыі, якія, на яго погляд, уяўляюць найбольшую небяспеку для Уладзіміра Пуціна:
«Нізкія тэмпы росту эканомікі і звязаныя з ім канфлікты ў асяроддзі, а таксама падзенне рэйтынгу. Выхад сілавой эліты з-пад кантролю. Узрост, які праз 5-10 гадоў ужо спараджае сумневы ў абароненасці у набліжаных. Непазбежныя ва ўмовах нізкай якасці кадраў і пагаршэння «зваротнай сувязі» кіраўніцкія памылкі, якія выклікаюць лакальныя крызісы».
Бізнесмен лічыць, што пасля непазбежны крызіс, і дэмакратычным сілам важна быць гатовымі да яго.
«У будучыні я бачу сваю краіну нацыянальнай, прававой, дэмакратычнай дзяржавай, якая раздзяляе асноўныя еўрапейскія каштоўнасці чалавечых правоў і свабод, з моцнай грамадзянскай супольнасцю. Чакаю, што мы застанемся федэрацыяй, але з моцным мясцовым самакіраваннем, якое стане ключавым звяном выканаўчай улады. Чакаю, што дэспатычныя паўнамоцтвы прэзідэнта будуць у значнай ступені пераразмеркаваныя паміж урадам, парламентам і судовай уладай, а сам прэзідэнт захавае ролю вярхоўнага арбітра, мадэратара грамадскіх працэсаў, гаранта Канстытуцыі. І, галоўнае, чакаю рэгулярнай змены ўлады па выніках сумленных выбараў і моцнай ролі апазіцыі ў кантролі за дзяржавай. Для ўсяго гэтага нам неабходная развітая грамадзянская супольнасць і ўзаемны давер, чаго цяпер востра не хапае. Жадаю сваёй краіне еўрапейскай будучыні. Каб мы перасталі ставіць над сабой эксперыменты», - заявіў Міхаіл Хадаркоўскі.
Нагадаем, 26 чэрвеня самому вядомаму расейскаму палітвязню споўнілася 50 гадоў.