Карл Більт пра візіт Макея: Хочам паслухаць, што яны гатовыя зрабіць
20- 22.07.2013, 20:54
- 19,378
Міністр замежных спраў Швецыі нагадаў аб тым, чаго чакае Брусэль ад беларускіх уладаў.
Карл Більт распавёў «Радыё Свабода» пра мэты запрашэння на сустрэчу міністраў замежных спраў ЕЗ і краін «Усходняга партнёрства» Уладзіміра Макея.
- Больш за ўсё цікава, што яны скажуць. «Усходняе партнёрства» выстаўляе прапановы і адкрывае магчымасці, але мы патрабуем палітычных рэформаў з іх боку. Мы праводзім гэтыя сустрэчы, каб паслухаць, што яны гатовыя зрабіць, - сказаў міністр замежных спраў Швецыі.
- Чаго вы чакаеце ад уладаў Беларусі напярэдадні саміту «Усходняга партнёрства» ў лістападзе?
- Гэта не абмяжоўваецца перспектывай лістапада. Гэта шырэй, і мы выставілі вельмі выразныя патрабаванні - гэта вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў.
Нагадаем, сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей бярэ ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС «Усходняга партнёрства» ў Брусэлі.