Bloomberg: Расею чакае рэцэсія
3- 26.07.2013, 15:24
- 12,563
Рост расейскай эканомікі за перыяд з красавіка па верасень апынецца менш, чым чакалася раней.
Падзенне адбываецца на фоне росту небяспекі рэцэсіі ў найбуйнейшага ў свеце экспарцёра энерганосьбітаў, піша Bloomberg (пераклад - Inopressa.ru).
Па ўсярэдненых прагнозах, зробленых на аснове 15 ацэнак аналітыкаў, ВУП Расеі павялічыцца на 3% у гадавым вылічэнні ў трэцім квартале ў параўнанні з 2% у другім. Гэта ніжэй чэрвеньскай ацэнкі - 3,1% і 2,1%, адпаведна. Па апытанні 13 эканамістаў, небяспека рэцэсіі ў наступным годзе складзе 30%, у параўнанні з ацэнкай ў 20%, зробленай месяц таму.
«Расейскі ўрад ухваліў меры па ажыўленні эканомікі пасля таго, як яе рост у першым паўгоддзі запаволіўся ў два разы ў параўнанні з мінулым годам. Паводле ацэнак ФК «Адкрыццё», павышэнне рызыкі спаду звязанае з запозненай рэакцыяй ўрада на запаволенне росту і небяспекамі сусветнай эканомікі», - адзначаюць аўтары артыкула.
«Яны павінны былі ажыццявіць больш актыўныя крокі раней, - сказаў па тэлефоне галоўны маскоўскі эканаміст «Адкрыцця» Уладзімір Ціхаміраў. - Усё, што яны робяць, позніцца, таму рэцэсія магчымая».