16 снежня 2025, aўторак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піліпец здае змоўшчыкаў?

44

Сталі вядомыя новыя эпізоды справы аб кватэрных махінацыях у Гомелі.

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да былога дырэктара ААТ «ЦэнтрЛізінг» Канстанціна Царкова, некаторых былых чыноўнікаў Гомельскага гарвыканкама, у тым ліку намесніка начальніка аддзела па кіраванні будаўнічым комплексам і жыллёвай палітыкі Гомельскага гарвыканкама, піша мясцовы сайт «Трезвый взгляд».

Інфармацыя пра гэта была атрыманая ад следчага 8-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС РБ Шруба Я.Ф., які цяпер выклікае ў якасці сведак па новай справе жыхароў вуліцы Кніжнай, дамы якіх трапілі пад знос.

Адзін з іх, Канстанцін Жукоўскі, распавёў наступнае:

«Сёння мне прыйшла позва ад следчага Шруба Я.Ф., я патэлефанаваў яму і спытаў, навошта мяне выклікаюць. Следчы патлумачыў, што ўзбуджаная крымінальная справа супраць былога дырэктара ААТ «ЦэнтрЛізінг» Канстанціна Царкова і чыноўнікаў Гомельскага гарвыканкама, а менавіта І. Савіцкай.

Адразу было відаць, што справа тут цёмная, фірма, якая будуе дамы, прадала амаль усе кватэры, за выключэннем васьмі, а выведзеныя былі толькі 7 паверхаў маналітнага каркаса. Пры гэтым яны разламалі мне вароты, павалілі плот, а з іх, як з гусака вада, а цяпер вось выкрываюцца факты карупцыі, пра якія я паведамляў практычна ва ўсе інстанцыі».

Нагадаем, былы мэр Гомеля, які займаў затым пасаду намесніка гендырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаграпрампраект» Віктар Піліпец быў затрыманы 19 верасня 2012 года ў рамках расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб УКБ Гомельскага гарвыканкама. Яго дзеянні былі кваліфікаваныя па ч.3 арт.426 КК Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Разам з ім быў затрыманы шэраг чыноўнікаў.

Чыноўнікі падазраюцца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў - у тым, што размяркоўвалі кватэры па заніжаных коштах сваім сваякам і калегам. Паводле звестак КДБ, у 2011 годзе службовымі асобамі УКБ з парушэннем дзеючага заканадаўства былі размеркаваныя 25 кватэр у чатырох жылых дамах, першапачаткова прызначаных для грамадзян, домаўладанні якіх падлягалі зносу ў сувязі з адабраннем зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў. Паказаныя кватэры былі размеркаваныя сярод работнікаў УКБ, іх сваякоў і знаёмых па коштах у некалькі разоў ніжэй рынкавага кошту жылля.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках