3 траўня 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Чашніцкага раёна прымушаюць забіваць свіней

20

Адпаведны дакумент многія жыхары раёна атрымалі па пошце.

Цікава, што на ім няма ніякіх пячатак і даты. Дакумент завераны подпісам «начальніка штаба» М.І.Мільчаніна. Фота лістоў даслаў у рэдакцыю charter97.org адзін з чытачоў.

«Вам неабходна ў тэрмін да 1 жніўня 2013 года здзейсніць забой для асабістых патрэб наяўных на асабістым падворку свіней. У выпадку невыканання гэтай пастановы свіней забяруць для прымусовага забою на мясакамбінаце», - гаворыцца ў лісце.

Вяскоўцам абяцаюць грашовую кампенсацыю ў памеры 18337 рублёў за кілаграм мяса і продаж 10 кілаграм мяса штомесяц па льготнаму кошту.

Адзначым, што Чашніцкі раён не ўваходзіць у зону каранціну, уведзенага вакол бліжэйшага ачага АЧС, які быў знойдзены пад Віцебскам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках