5 траўня 2024, Нядзеля, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сволачы

678
Сволачы

У прадпрымальніка, які хацеў падаць у суд на Лукашэнку, выкралі дачку.

Учора ў Беларусі нарадзілася новая з’ява. Раней «невядомыя» выкрадалі і вывозілі ў лес саміх апазіцыянераў. Але апазіцыянеры апынуліся людзьмі «непанятлівымі». Тады «невядомыя» вырашылі, што пара вывозіць у лес іх дзяцей. У суботу 27 ліпеня была выкрадзеная 16-гадовая дачка бабруйскага прадпрымальніка і грамадскага актывіста Вячаслава Шэлега. Сёння сталі вядомыя падрабязнасці гэтага выкрадання.

Усё адбылося ранкам, а 6.00, калі Наташа Шэлег, якая захапляецца фізкультурай, адправілася на школьны стадыён для традыцыйнай ранішняй прабежкі. «Звычайна дачка жыве са мной, але ў маёй былой жонкі 2-я група інваліднасці, таму на летніх вакацыях Наташа дапамагае маці і жыве ў яе, - распавядае Вячаслаў. – Гэтым ранкам жонка патэлефанавала мне і паведаміла, што дачка не вярнулася з прабежкі. Я паімчаўся да яе, і мы разам пайшлі на стадыён, але там было пуста. Я зразумеў: адбылося выкраданне».

«Глядзець у падлогу, сука!»

Разуменне гэтага факту да прадпрымальніка прыйшло не выпадкова: месяц таму Наташы ўжо пагражалі расправай невядомыя.

«Гэта здарылася 28 чэрвеня, - успамінае Вячаслаў. - Дачка выходзіла з кватэры маці, і на пляцоўцы яе падпільнавалі два здаровыя мужыкі спартыўнага целаскладу з паголенымі чарапамі, у вялікіх цёмных акулярах, якія зацямнялі бровы і вочы. Яны схапілі яе і выцягнулі на лесвічную клетку, каб ніхто з суседзяў не ўбачыў у вочка, што адбываецца. Там яны яе «ўкрыжавалі»: адзін брытагаловы схапіў яе за адну руку, іншы за другую - трымаючы рукі ўверх, яны прыціснулі яе да сцяны, націснуўшы каленямі на сцёгны».

Пасля гэтага брытагаловыя пачалі абсыпаць Наташу дзіўнымі пагрозамі, перасыпаючы гаворку адборным матам: каб яна нікуды не выходзіла з кватэры, каб ні з кім не мела стасункаў - а інакш яны яе вывезуць у лес, згвалцяць і кінуць. Наташа спрабавала разгледзець іх твары, але калі яна падымала галаву, брытагаловыя крычалі: «Глядзець у падлогу, сука!»

Выказаўшы пагрозы ў бок дзяўчынкі, невядомыя адпусцілі яе і, збеглі ўніз па лесвіцы, затым выйшлі на вуліцу. Наташа нічога не сказала бацькам, а на наступную раніцу, выходзячы з кватэры, зноў сутыкнулася ў пад'ездзе са скінхэдамі. Убачыўшы таго, хто пагражаў ёй напачатку, дзяўчынка страціла прытомнасць. У пачуццё яе прывяла жанчына, якая выпадкова зайшла ў пад'езд. Толькі пасля гэтага Наташа ўсё расказала маці і бацьку.

У предпринимателя, который хотел подать в суд на Лукашенко, похитили дочь.

Год таму Наташа з бацькам ездзіла на канікулы ў Лондан.

На той час яна і падумаць не змагла, што праз год, у роднай Беларусі, летнія вакацыі апынуцца для яе кашмарам.

«У міліцыю мы тады звяртацца не сталі, - кажа Вячаслаў. - Я пагутарыў са сваім знаёмым, былым супрацоўнікам МУС, і той мне сказаў: «Калі хочаш, можаш, вядома, напісаць заяву, але ўсё роўна дазнанне праводзіць будуць толькі фармальна, і ніхто нікога не знойдзе. Бо гэта быў акт запалохвання ў твой адрас».

Чым жа і каму так насаліў Вячаслаў Шэлег?

Як з бізнесменаў робяць апазіцыянераў

Усё пачалося ў 2006 годзе, калі Шэлег быў звычайным камерсантам, гандляваў бытавой тэхнікай і ні ў якую палітыку не лез. Пакуль з ім не здарылася тое, што ў цывілізаваным свеце лічыцца дзікасцю, а ў Беларусі, на жаль, традыцыяй. У краму да прадпрымальніка заявілася праверка з дзяржкантролю і прычапілася да адной, нібыта няправільна аформленай, паперкі, і на гэтай падставе канфіскавала ўсю партыю тавару.

Шэлег дайшоў да Вярхоўнага суда і здолеў дамагчыся адмены пастановы аб канфіскацыі, але позна: родная краіна ўжо паспела збыць яго тавар па кошту ніжэй рынкавага. Суд пастанавіў пакрыць Шэлегу страты - а гэта 93 мільёны рублёў, у тыя часы грошы немалыя - але Мінфін адмовіўся выплаціць яму гэтую суму. Аказалася, што існуе прэзідэнцкі Указ № 559 для службовага карыстання, дзе сказана: дзяржава пакрывае толькі тыя сумы, якія паступілі ў бюджэт.

«Мая маёмасць была ўцэненая, і ў бюджэт паступіла ўсяго 60 мільёнаў рублёў. Адпаведна, дзяржава адмовілася ад поўнай кампенсацыі панесеных мною страт, - распавядае прадпрымальнік. - З таго часу ў пошуках справядлівасці я прайшоў усе інстанцыі, хацеў нават падаваць пазоў да Лукашэнкі, чый Указ № 559, на маю думку, супярэчыць закону. У рэшце рэшт, генеральная пракуратура ў сваім адказе рэкамендавала мне звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека і нават паказала адрас, па якім трэба пісаць».

Вычарпаўшы ўсе магчымасці дамагчыся справядлівасці ў роднай краіне, Шэлег сёння рыхтуе дакументы для падачы ў Камітэт ААН па правах чалавека: «Я думаю, гэта стала вядома спецслужбам, і тыя вырашылі на мяне націснуць. Бо ў адрозненне ад папярэдніх скаргаў, што падаюцца беларусамі, мая скарга тычыцца не дзеянняў нейкіх дробных чыноўнікаў, а ўказа самога правіцеля».

Знаёмы почырк: фарба, лес

Пасля таго, як дачка не знайшлася ні на стадыёне, ні ў ваколіцах, прадпрымальнік звярнуўся ў міліцыю. Там яму адказалі, што да вышуку змогуць прыступіць толькі праз 3 дні: маўляў, можа, яна сама з дому збегла.

«Я сказаў ім, што дакладна ведаю - гэта выкраданне, паколькі раней ужо былі пагрозы. Але да нас усё роўна ніхто не выехаў, - распавядае Шэлег. - Праз 40 хвілін мы патэлефанавалі зноў, і толькі пасля гэтага да нас прыслалі ўчастковага. А ў 11.00 прыехала следчая група».

Але праз некалькі хвілін пасля прыезду групы пачуўся званок з незнаёмага нумара, і Вячаслаў пачуў у трубцы голас дачкі. Дзяўчынка паведаміла, што жывая і знаходзіцца ў незнаёмым месцы. Чалавек, якому належаў тэлефон, падказаў ёй, што гэта раён вёскі Шчаткава, прыкладна ў 15 кіламетрах ад Бабруйска. Бацькі ўскочылі ў машыну і памчаліся за дачкой. Ніхто з супрацоўнікаў міліцыі з імі не паехаў.

«Наташу мы знайшлі ў бязлюдным месцы, - успамінае Вячаслаў. - Гэта значыць, падонкі, якія вывезлі яе з горада, сапраўды ведалі, што па гэтай трасе зараз ездзіць мала машын. Наташа стаяла на абочыне дарогі, уся выпацканая ў чорную фарбу: твар, рукі, адзенне - усё было ў фарбе. Спартыўныя штаны і кашулька на ёй былі парваныя, усё цела было ў ранках. Было бачна, што яе цягнулі па зямлі. Скрозь слёзы Наташа распавяла, што падчас ранішняй прабежкі яе ззаду ўдарылі па галаве, і яна страціла прытомнасць, а прыйшла да памяці ў лесе, на нейкім балоце. Паблукаўшы па лесе, дачка выйшла на трасу і спрабавала спыніць якую-небудзь машыну, але, гледзячы на яе выпацканы твар, ніхто не хацеў спыняцца. Толькі адзін чалавек спыніўся і даў ёй тэлефон, каб яна патэлефанавала хатнім. Дзякуй яму за гэта».

У предпринимателя, который хотел подать в суд на Лукашенко, похитили дочь.

Так выглядала Наташа, калі яе ў лесе адшукалі бацькі. Фота зроблена сваякамі дзяўчынкі.

У предпринимателя, который хотел подать в суд на Лукашенко, похитили дочь.

Даставіўшы дзяўчынку дадому, бацькі выклікалі хуткую, і тая шпіталізавала яе ў бальніцу. Сёння Наташа знаходзіцца ў нейрахірургічным аддзяленні. Дарэчы, фарбу, якая падазрона падобная на тую, што выкарыстоўваюць пры дактыласкапіі, са скуры дзяўчынкі бацькі змаглі адцерці толькі з дапамогай спецыяльных хімічных сродкаў. Ні мыла, ні бензін фарбу не ўзялі.

Чорная пазнака

Вядома, тое, што здарылася, стала для Шэлега шокам. Да таго ж, ён вытрымаў двайны ўдар: выкраданне дачкі адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як Вячаслаў пахаваў маці. Але, нягледзячы на гэта, Шэлег цвёрда заяўляе: зламаць яго не атрымаецца, і задуманае ён давядзе да канца: «Пасля таго, як дзяржава разбурыла мой бізнэс, я прайшоў праз шмат палітычных кампаній, і не раз меў магчымасць назіраць, як бессаромна ў нас запалохваюць людзей. Так, у 2010 годзе, калі я быў удзельнікам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава, адну з нашых жанчын, выхавальніцу дзіцячага дома сямейнага тыпу, выклікалі ў райвыканкам і прыгразілі, што калі яна будзе збіраць подпісы за апазіцыйнага кандыдата, у яе адбяруць дзяцей».

«Але ўчорашняе выкраданне маёй дачкі - гэта не толькі спроба запалохаць мяне асабіста, - дадае ён. - Гэта знак усёй грамадзянскай супольнасці: вось, што будзе з вашымі дзецьмі, калі не будзеце цішэй вады, ніжэй травы. Маўляў, сябе не шкадуеце, дык хоць дзяцей пашкадуйце. Але я мяркую, што менавіта дзеля будучыні нашых дзяцей мы і павінны стаяць на сваім, не адыходзячы ад сваіх прынцыпаў. І тады няхай не мы, але нашы дзеці змогуць пажыць у краіне, свабоднай ад страху».

У предпринимателя, который хотел подать в суд на Лукашенко, похитили дочь.

Дзмітрый Растаеў

Напісаць каментар 678

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках