12 траўня 2024, Нядзеля, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія навукоўцы: Кава можа выратаваць ваша жыццё

73
Амерыканскія навукоўцы: Кава можа выратаваць ваша жыццё

Кава дапамагае прадухіліць шэраг сур'ёзных захворванняў.

Калі верыць апошнім даследаванням, кава - проста-такі цудадзейнае зелле: яна дапамагае прадухіліць рак скуры і хваробу Альцгеймера, знізіць рызыку сардэчнай недастатковасці і дыябету, піша журналістка Time Клэр Гродэн.

Нядаўна навукоўцы з Гарвардскай школы грамадскага здароўя выявілі яшчэ адну карысную асаблівасць напою бадзёрасці: ён зніжае рызыку суіцыду. Назіраючы 200 тыс. людзей на працягу 16 гадоў, даследнікі ўстанавілі, што асобы, якія выпіваюць ад 2 да 4 кубкаў кавы ў дзень, удвая радзей здзяйсняюць самагубствы, чым тыя, хто наогул не п'е кавы, п'е менш двух кубкаў або ўжывае каву без кафеіну, гаворыцца ў артыкуле.

Уся справа ў кафеіне, паведамляе журналістка: ён дзейнічае як лёгкі антыдэпрэсант, падвышаючы ўзроўні гармонаў радасці, такіх як сератанін і дафамін.

Гродэн заклікае ўсіх прыхільнікаў кававага напою падняць кубкі за гэта даследаванне - яно падаравала яшчэ адно апраўданне «каваманам».

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках