«Дажынкі» за кошт пенсіянераў (Відэа)
29- 31.07.2013, 11:13
- 34,400
Улады Жлобіна прымушаюць пенсіянераў за свой кошт фарбаваць фасады дамоў і мяняць платы.
Жлобін аўральнымі тэмпамі рыхтуецца да афіцыйнага свята «Дажынкі», перадае «Радыё Свабода».
На падрыхтоўку выдзелены 1 трыльён рублёў - гэта прыблізна 112 мільёнаў даляраў.
У аўрал трапілі і жыхары прыватнага сектара, перш за ўсё тых вуліц, дзе павінны прайсці ўдзельнікі «Дажынак».
Улады прымушаюць жыхароў горада за свой кошт фарбаваць фасады дамоў у светлыя колеры, мыць стрэхі, мяняць платы.