9 лiстапада 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены намеснік старшыні «Белнафтахіма»

9
Звольнены намеснік старшыні «Белнафтахіма»

Андрэй Сіроцін вызвалены з пасады першага намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна нафты і хіміі.

Аб гэтым гаворыццa ў пастанове Савета міністраў, якая падпісана Міхаілам Мясніковічам 2 ліпеня.

Андрэй Сіроцін звольнены ў сувязі са сканчэннем тэрміна кантракту. Пасаду намесніка старшыні канцэрна ён займаў з ліпеня 2011 года. Раней Андрэй Сіроцін працаваў выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот».

Новай пастановай, падпісанай прэм'ер-міністрам 2 ліпеня, на пасаду начальніка ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу апарата Савета міністраў быў прызначаны Сяргей Герасімаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках