20 траўня 2024, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерам Егіпта стане лаўрэат Нобелеўскай прэміі

8
Прэм'ерам Егіпта стане лаўрэат Нобелеўскай прэміі

Лідар егіпецкай апазіцыі Махамед эль-Барадэі прынясе прысягу перад часовым кіраўніком Егіпта ўжо сёння.

Адным з ініцыятараў вылучэння экс-кіраўніка МАГАТЭ і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру на пасаду прэм'ер-міністра стаў рух «Тамаруд», які стаў ініцыятарам адстаўкі Мурсі.

Экс-кіраўнік МАГАТЭ і лідар егіпецкай апазіцыі Махамед эль-Барадэі ўжо ў суботу ўвечары прынясе прысягу перад часовым кіраўніком Егіпта ў якасці старшыні пераходнага кабінета міністраў краіны, паведаміў журналістам Халед Дауд, афіцыйны прадстаўнік партыі «Ад-Дустур», якую ўзначальвае эль-Барадэі .

Чакаецца, што цырымонія прынясення прысягі пройдзе ў прэзідэнцкім палацы «Аль-Ітыхадыя» а 20.00 паводле каірскага часу.

Мухамед Мустафа аль-Барадэі ў 1962 годзе скончыў Каірскі ўніверсітэт у спецыяльнасці «права». У 1974 абараніў доктарскую дысертацыю ў міжнародным праве на юрыдычным факультэце Нью-Йоркскага ўніверсітэта. У 1964 годзе паступіў на службу ў МЗС Егіпта. З 1984 года займаў кіроўныя пасады ў Сакратарыяце МАГАТЭ.

Аль-Барадэі з'яўляецца чальцом Асацыяцыі міжнароднага права і Амерыканскага таварыства міжнароднага права.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках