26 снежня 2024, Чацвер, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адказ «Беларуськалію»: Сам дурань!

34
Адказ «Беларуськалію»: Сам дурань!

Кіраўніцтва ААТ «Беларуськалій» распаўсюдзіла спецыяльную заяву для СМІ.

З тэксту заявы можна зрабіць выснову, што махінацыі беларускага боку з пастаўкамі калію ў абыход агульнага трэйдара - гэта адказ на продажы «Уралкаліем» асноўнай часткі тавару праз уласную даччыную кампанію «Уралкалій - Трэйдынг».

Каментуючы рашэнне Савета дырэктараў ААТ «Уралкалій» аб спыненні продажаў праз ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК), прадстаўнікі «Беларуськалію» заявілі, што «гэтае рашэнне ААТ «Уралкалій» было прынята самастойна, без кансультацый з беларускім заснавальнікам ЗАТ «БКК» - ААТ «Беларуськалій». У цяперашні час ААТ «Беларуськалій» працягвае супрацоўніцтва з ЗАТ «БКК» у частцы сваіх экспартных паставак».

«ААТ «Уралкалій» і раней ажыццяўляла продажы асноўнай часткі свайго тавару праз уласную даччыную кампанію «Уралкалій - Трэйдынг». За 2012 год і першае паўгоддзе 2013 года расейскае прадпрыемства прадавала праз ЗАТ «БКК» крыху больш за 20% агульнага аб'ёму экспартаванага хлорыстага калію. ААТ «Беларуськалій» неаднаразова прапаноўвала акцыянерам ЗАТ «БКК» перанакіраваць свае таварныя патокі праз аднаканальную сістэму беларускай трэйдэрнай кампаніі. Аднак ААТ «Уралкалій» адхіляла нашу прапанову і ў выніку прыняло рашэнне пакуль наогул не выкарыстоўваць беларускага трэйдара - ЗАТ «БКК», - адзначаецца ў заяве.

«У сувязі з новымі ўмовамі на калійным рынку ў бліжэйшы час ААТ «Беларуськалій» зацвердзіць новую стратэгію продажаў», - паведамілі ў ААТ «Беларуськалій».

Нагадаем, 30 ліпеня кіраўніцтва «Уралкалію» абвінаваціла беларускі бок у парушэнні дамоўленасцяў і спыніла супрацоўніцтва ў рамках БКК.

У 2012 годзе праз БКК ААТ «Беларуськалій» прадало 6,4 млн тон калійных угнаенняў на суму 2,7 млрд даляраў, а ААТ «Уралкалій» - 7,1 млн тон на 2,9 млрд даляраў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках