1 траўня 2024, Серада, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белінвестбанк» спыніў выдачу жыллёвых крэдытаў

9
«Белінвестбанк» спыніў выдачу жыллёвых крэдытаў

«Белінвестбанк» з 1 жніўня прыпыніў прыём заяў грамадзян на крэдыты пад нерухомасць.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у банку.

«З 1 жніўня ў адпаведнасці з рашэннем праўлення банка часова прыпынены прыём заяў ад фізічных асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на выдачу крэдытаў па стаўцы 23,5% гадавых», - паведаміла дырэктар дэпартамента па працы з насельніцтвам банка Вольга Яцэвіч.

Між тым, з 29 ліпеня бягучага года «Белінвестбанк» прыпыніў прыём заяў ад грамадзян на выдачу крэдытаў па стаўках 16% гадавых (для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў) і 28,5% гадавых (для іншых катэгорый грамадзян).

«З улікам раней прынятага рашэння, з 1 жніўня Белінвестбанк пакуль не ажыццяўляе прыём заяў ад грамадзян на атрыманне крэдытаў на нерухомасць», - сказала Яцэвіч.

Прадстаўнік банка патлумачыла, што рашэнне аб прыпыненні прыёму заяў ад грамадзян было прынятае ў сувязі з вялікай колькасцю дакументаў, якія раней паступілі ад фізічных асоб, і з улікам бягучай сітуацыі на рынку банкаўскай ліквіднасці.

Аднак, удакладніла Яцэвіч, крэдытаванне фізічных асоб па ўжо заключаных дамовах будзе ажыццяўляцца ў поўным аб'ёме.

Акрамя таго, Яцэвіч дадала, што ўсе заявы ад грамадзян, якія паступілі да названых тэрмінаў, будуць разгледжаныя банкам, у выпадку прыняцця па заявах станоўчых рашэнняў крэдыты будуць прадастаўленыя.

«З улікам таго, што сітуацыя з банкаўскай ліквіднасцю цяпер досыць сур'ёзная, я думаю, што такія меры будуць прынятыя усімі банкамі рэспублікі, за выключэннем, мабыць, Беларусбанка», - выказала здагадку Яцэвіч.

Яна таксама выказала меркаванне, што пасля таго, як сітуацыя на міжбанкаўскім рынку стабілізуецца, камбанкі рэспублікі, хутчэй за ўсё, адновяць разгляд заяў на крэдытаванне фізічных асоб на нерухомасць, «аднак гэта будуць ужо іншыя прадукты, па іншых стаўках».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках