1 траўня 2024, Серада, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прадаваў масквічам скрынкі з соллю замест айфонаў

44

Паліцыя спыніла дзейнасць злачыннай групоўкі, якая прадавала жыхарам Масквы пад выглядам iPhone скрынкі з харчовай соллю.

У праваахоўныя органы звярнуўся мужчына, які распавёў, што на станцыі маскоўскага метро «Мендзялееўская» па папярэдняй дамоўленасці невядомы збыў яму за 38 тысяч рублёў дзве скрынкі са смартфонамі. Аднак у далейшым пацярпелы выявіў замест апаратаў харчовую соль, паведамляе прэс-служба Галоўнага ўпраўлення МУС РФ па г. Маскве.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Канянкова затрыманыя трое падазраваных, якія былі абвінавачаныя ў здзяйсненні злачынства.

Пры ператрусе ў названай кватэры супрацоўнікі паліцыі канфіскавалі 49 скрыняў ад мабільных тэлефонаў, у якіх знаходзілася соль.

Праз некалькі дзён на станцыі метро «Нахімаўскі праспект» былі затрыманыя яшчэ двое падазраваных.

Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 159 КК РФ (махлярства). Пяцёра грамадзян ва ўзросце ад 20-і да 30-і гадоў затрыманыя ў парадку арт. 91 КПК РФ.

У цяперашні час траім з іх, выхадцам Масквы, Арменіі і Беларусі, прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве. Лідарам групы, на думку паліцыі, з'яўляўся грамадзянін Беларусі.

У следства ёсць падставы меркаваць, што затрыманыя могуць мець дачыненне да аналагічных злачынстваў.

Белорус продавал москвичам коробки с солью вместо айфонов

Фота: petrovka38.ru

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках