Вольга Гайдукова: Другое спатканне з сынам было 18 ліпеня, трэцяе, спадзяюся, будзе ў жніўні
2- 13.08.2013, 18:05
- 8,666

Маці палітвязня Андрэя Гайдукова ўдакладніла інфармацыю пра сваё спатканне з сынам.
«Першым разам я змагла ўбачыць яго адразу пасля суда. Спатканне мне тады былі абавязаныя падаць паводле закону. Да таго ж, на працягу васьмі месяцаў я ні разу не бачыла і не чула сына. Наступнае спатканне дазволілі 18 ліпеня», - распавяла Вольга Гайдукова ў інтэрв'ю сайту charter97.org.
Маці палітвязня разлічвае ўбачыць Андрэя Гайдукова і ў жніўні.
«Мне сказалі, што спатканні дазволеныя раз на месяц, таму я спадзяюся ўбачыць сына пасля 18 жніўня», - сказала яна.
Нагадаем, 1 ліпеня актывіста апазіцыі Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у спробе ўсталявання кантактаў з замежнай выведкай і прысудзілі да 1,5 гадоў калоніі. Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Сёння раніцай сайт charter97.org паведамляў аб другім спатканні Вольгі Гайдукова з сынам, аднак у нататцы не была паказаная дата іхнай сустрэчы.