6 студзеня 2025, панядзелак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч пахваліў Дворніка за «азартную» падрыхтоўку да «Дажынак»

34
Мясніковіч пахваліў Дворніка за «азартную» падрыхтоўку да «Дажынак»

Прэм'ер-міністр упэўнены, што ўсе планавыя аб'екты ў Жлобіне да рэспубліканскага свята працаўнікоў вёскі будуць уведзеныя ў эксплуатацыю ва ўстаноўленыя тэрміны.

Пра гэта ён заявіў журналістам падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую і Гомельскую вобласці, піша БелТА.

Кіраўнік урада азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі аб'ектаў да «Дажынак». «Работы яшчэ шмат, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - У Жлобіне пісьменна разгорнутыя працоўныя рэсурсы, адчуваецца ўздым, я б нават сказаў азарт ў працы».

Прэм'ер-міністр з пазітыўнага боку адзначыў працу губернатара Гомельскай вобласці Уладзіміра Дворніка, яго ўвагу да добраўпарадкавання не толькі абласнога цэнтра, але і іншых гарадоў, населеных пунктаў.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што з'яўленне новых аб'ектаў у Жлобіне стане годным падарункам гараджанам.

«Жлобін прыгажэе на вачах», - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Аб незадаволенасці жыхароў раённага цэнтра некаторымі аспектамі гэтага «ператварэння», таксама, як і пра наступствы аўральнай падрыхтоўкі да «Дажынак» у іншых гарадах прэм'ер-міністр маўчаў.

Нагадаем, у гэтым годзе першапачаткова планавалася правядзенне фестывалю працаўнікоў вёскі ў Гомелі, аднак праз карупцыйны скандал, да якога маюць дачыненне чыноўнікі абласнога цэнтра, яго перанеслі.

Уладзімір Дворнік раней заявіў, што на падрыхтоўку Жлобіна да «Дажынак», спатрэбіцца каля трыльёна рублёў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках