8 лiстапада 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белшына» рыхтуецца да масавых звальненняў

62
«Белшына» рыхтуецца да масавых звальненняў

З прадпрыемства будзе звольненая трэць работнікаў.

Мадэрнізацыя вытворчасці бабруйскага ААТ «Белшына» непазбежна прывядзе да зніжэння колькасці рабочых. Пра гэта ішла размова ў час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам 16 жніўня. Ён азнаёміўся з рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў, наведаў завод масавых шын (ЗМШ) і завод звышбуйнагабарытных шын (ЗБГШ).

Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч звярнуў на ход мадэрнізацыі вытворчасці, рэалізацыю найбольш перспектыўных праектаў, вытворчасць прадукцыі, запатрабаванай і айчыннымі, і замежнымі спажыўцамі, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

«Ён зрабіў акцэнт на тым, што мадэрнізацыя вытворчасці ААТ «Белшына» непазбежна прывядзе да зніжэння колькасці работнікаў. Са слоў генеральнага дырэктара ААТ Мікалая Чыруна, гонарам вытворчасці з'яўляецца максімальная аўтаматызацыя, якая дазваляе выключыць уплыў чалавечага фактару на працэс выпуску прадукцыі. Пасля рэалізацыі інвестпраектаў спатрэбіцца на траціну менш работнікаў, чым цяпер, - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

У дакуменце ўдакладняецца, што «масавага скарачэння не чакаецца - залішняя колькасць адрэгулюецца за кошт выхаду на пенсію працаўнікоў». Аднак, як паказвае практыка, улады так кажуць заўсёды. Але з улікам таго, што паралельна з праектамі мадэрнізацыі ніхто не задумваецца аб праграме стварэння ў тым жа рэгіёне новых працоўных месцаў, звольненыя працоўныя могуць апынуцца на вуліцы без сродкаў да існавання.

Аб масавых звальненнях у гэтым годзе неаднаразова паведамлялі работнікі і іншых буйных прадпрыемстваў. Рабочыя «Гарызонта» паведамлялі сайту charter97.org аб тым, што з завода звольненыя больш за сто чалавек.

У той жа час са шматлікіх прадпрыемстваў людзі сыходзяць па сваёй волі праз нізкія заробкі.

Супрацоўнік МАЗа некалькі дзён таму паведаміў пра тое, што кожны дзень завод пакідаюць блізу 12-15 чалавек. У асноўным, гэта выпускнікі вучылішчаў і тэхнікумаў, якія адпрацавалі на прадпрыемстве па размеркаванні.

Рабочыя ў масавым парадку ў цяперашні час звальняюцца і з Менскага трактарнага завода, не атрымаўшы абяцанай зарплаты. Кіраўніцтва прадпрыемства працягвае сцвярджаць, што праблем з рэалізацыяй прадукцыі няма.

Фота Аляксандра Чугуева

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках