15 снежня 2024, Нядзеля, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамысловая вытворчасць Менска абвалілася на 19%

57
Прамысловая вытворчасць Менска абвалілася на 19%

Сталічная прамысловасць па выніках сямі месяцаў 2013 года вырабіла прадукцыі на 64,53 трыльёнаў рублёў.

Гэта склала 81% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў справаздачы «Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі па Менску», які апублікаваны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Толькі на працягу апошняга месяца падзенне прамысловай вытворчасці сталіцы склала 4,8% у параўнанні з ліпенем 2012 года. Спад за сем месяцаў склаў 19%.

Па ранейшаму застаецца актуальнай праблема затаваранасці складоў менскіх прадпрыемстваў. Запасы гатовай прадукцыі на 1 жніўня 2013 года склалі 8,66 трыльёнаў рублёў або 118,8% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 3,9% і склалі 20,8 трыльёнаў рублёў.

Нагадаем, спад адзначаецца і ў прамысловай вытворчасці ўсёй краіны. Па выніках сямі месяцаў 2013 года беларуская прамысловасць вырабіла прадукцыі на 352,6 трлн рублёў. Гэта на 4,5% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках