20 траўня 2024, панядзелак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прапаноўваюць знішчыць усіх дзікоў у Беларусі

131
Навукоўцы прапаноўваюць знішчыць усіх дзікоў у Беларусі

Дырэктар «Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі» Анатоль Гусеў мяркуе, што неабходна знішчыць у Беларусі дзікоў для больш эфектыўнай барацьбы з АЧС.

Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлепраграмы «Актуальнае інтэрв'ю» на тэлеканале «Беларусь-1», паведамляе БелТА.

«Небяспека АЧС ў Беларусі будзе існаваць да таго часу, пакуль у лясах жыве дзікі кабан. Рызыка ўзнікнення новых выбухаў гэтага захворвання існуе, пакуль дзікі не знішчаныя», - мяркуе Анатоль Гусеў.

У Беларусі ўжо прымяняюцца меры па зніжэнню колькасці дзікоў, адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.

«У радыусе 20 км ад месца, дзе успыхнула АЧС будзе знішчанае ўсё пагалоўе дзікоў. На гэтых жывёл дазволенае паляванне ў любы час сутак, года. Гэта трэба зрабіць абавязкова. Далей месца, на якім была ўспышка АЧС, будзе прыведзенае ў належны стан, і праз паўгода ветэрынарныя службы вызначаць, ці можна там ўтрымліваць свінняў», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што калі ўзнікае крыніца заражэння, прымаюцца жорсткія меры.

«Яе неабходна знішчыць, іншага шляху няма», - сказаў Міхаіл Русы.

Нагадаем, учора віцэ-прэм'ер паведаміў аб тым, што ўрад на працягу тыдня мае намер распрацаваць шэраг мерапрыемстваў, якія дадуць магчымасць насельніцтву, вымушанаму пазбавіцца ад свіней у сувязі з АЧС, у ільготным парадку набываць іншае быдла.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках