FEMEN пакідае Украіну
19- 27.08.2013, 21:10
- 29,022
Рух FEMEN спыняе дзейнасць ва Украіне пасля ператрусу і нападаў.
Рух FEMEN пастанавіў згарнуць сваю дзейнасць ва Украіне і пераехаць за мяжу. Пакінуць краіну дзяўчат прымусілі напады і сённяшні ператрус у кіеўскім офісе, паведамляе НТВ.
Аляксандра Шаўчэнка, актывістка FEMEN: «Мы зразумелі такі намёк і прынялі пастанову згарнуць дзейнасць ва Украіне. Мы хочам захаваць сваіх актывістаў і зберагчы іх ад нападаў. Мы баімся быць забітымі!»
Яна дадала, што толькі за апошні час на чальцоў руху было ўчынена пяць нападаў, а за мяжой FEMEN будзе спакайней, паведамляе НБН.
Сёння міліцыя падчас ператрусу ў офісе FEMEN знайшла пісталет, гранату, а таксама партрэты Уладзіміра Пуціна і патрыярха Кірыла з намаляванымі на іх тварах прыцэламі. У скандальнай арганізацыі паспяшаліся назваць усё, што адбываецца правакацыяй і запэўніць, што зброю ім падкінулі. У міліцыі ж заяву FEMEN разглядаюць як «глупства» і «поўнае трызненне», а таксама кажуць аб ананімным званку.
Адзначым, што ахвярамі нядаўніх нападаў сталі лідар FEMEN Ганна Гуцол, актывісткі Аляксандра Шаўчэнка, Яна Жданава, Аксана Шачко, а таксама ідэолаг руху Віктар Свяцкі.
Фота: femen.org