Прохараў: У арышце кіраўніка «Уралкалія» ёсць палітычная падкладка
68- 27.08.2013, 21:13
- 58,421
Арышт генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгэртнэра выкліканы палітычнымі прычынамі, мяркуе лідар партыі «Грамадзянская платформа» Міхаіл Прохараў.
«На мой погляд, трэба вельмі ўважліва сачыць за развіццём гэтай сітуацыі, таму што «Уралкалій» з'яўляецца сістэмаўтваральным прадпрыемствам для беларускага бюджэту», - адзначае палітык.
На думку Міхаіла Прохарава, «усялякая змена коштаў цягне за сабой сур'ёзныя наступствы для эканомікі Беларусі, а для апраўдання розных складанасцяў патрэбныя ворагі», піша РБК.
Нагадаем, генеральны дырэктар «Уралкалія» і старшыня назіральнай рады Беларускай калійнай кампаніі Уладзіслаў Баўмгэртнэр быў арыштаваны ў Менску паводле абвінавачвання ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Да яго прымененая санкцыя ў выглядзе заключэння пад варту тэрмінам на 2 месяцы.