Анішчанка аб'яўляе малочную вайну Беларусі
140- 28.08.2013, 15:28
- 74,261
У расейскай санітарнай службы з'явіліся заўвагі да якасці малочнай прадукцыі з Беларусі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка, піша «Інтэрфакс».
«Толькі ў Маскоўскай вобласці было абследавана 240 узораў беларускай малочнай прадукцыі. З іх 72 узоры або 30% не адпавядалі па паказчыках якасці і бяспекі», - сказаў кіраўнік Расспажыўнагляду.
Ён выказаў надзею, што «беларускі бок прыме меры ў адпаведнасці з тымі дамоўленасцямі, якія ў нас былі дасягнутыя ў пачатку жніўня падчас візіту ў Маскву беларускай дэлегацыі».
«Мы разлічваем на адпаведную рэакцыю для вызначэння далейшых дзеянняў з боку Расеі», - сказаў ён.
«Вымушаныя канстатаваць, што ў рэгіёнах, якія з'яўляюцца асноўнымі спажыўцамі беларускай прадукцыі, перш за ўсё малочнай, за апошні час мы рэгістравалі факты продажу прадукцыі, якая не адпавядае артыкулу 36 Тэхнічнага рэгламенту на малако і малочную прадукцыю», - сказаў Анішчанка.