20 траўня 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: У Лукашэнкі - заўчаснае восеньскае абвастрэнне

79
Палітолаг: У Лукашэнкі - заўчаснае восеньскае абвастрэнне

Беларускі кіраўнік спрабуе зваліць на Расею віну за правалы ў эканоміцы.

Так пракаментаваў новы канфлікт паміж Менскам і Масквой палітолаг і член Савета пры Прэзідэнце Расейскай Федэрацыі па садзейнічанні развіццю інстытутаў грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Дзмітрый Арэшкін. У інтэрв'ю РБК ён заявіў, што Сулейману Керымаву - галоўнаму акцыянеру «Уралкалію» - ёсць чым адказаць на арышт гендырэктара кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера, а таксама распавёў пра прычыны «калійнай вайны».

«Навошта гэта Лукашэнку трэба - пытанне сур'ёзнае. Можа мы маем справу з трошкі заўчасна пачаўшымся восеньскім абвастрэннем . А можа быць ён такім чынам разлічвае зваліць з сябе віну за эканамічныя правалы на Расею, выклікаўшы з яе боку санкцыі ў адказ, патлумачыўшы свайму насельніцтву, якое гатова сысці ў зямлянкі, што вось вакол ворагі, у тым ліку і ў Расеі таксама. Керымаву нічым і нікім і нішто не пагражае, наадварот я думаю, што цяпер ён з новай энергіяй пачне закручваць кошты на калій, для таго, каб Лукашэнка хутчэй адчуў плён сваёй дзейнасці».

Нагадаем, 26 жніўня ў Менску быў арыштаваны генеральны дырэктар «Уралкалію» і старшыня назіральнага савета Беларускай калійнай кампаніі Уладзіслаў Баўмгертнер па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Учора следчыя органы Беларусі прад'явілі яму афіцыйнае абвінавачанне па ч. 3 арт. 324 («Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі») КК Беларусі.

Фота: Коммерсантъ

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках