2 траўня 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: паўночнае ззянне пад Менскам

16

Менскі фатограф зняў унікальную прыродную з'яву.

Паўночнае ззянне ў Беларусі, у адрозненне ад раёнаў Крайняй Поўначы, убачыць можна вельмі рэдка. Захаваць яго на фота ў нашай краіне практычна немагчыма. Аднак, зрабіць здымкі гэтай з'явы пашчасціла Канстанціну Харламаву. Фатаграфіі ён апублікаваў у сваім блогу.

Прычынай паўночнага ззяння пад Менскам стала магнітная бура ў ноч з нядзелі на панядзелак. Здымкі былі зробленыя сёння.

«Цёплая летняя бязмесячная ноч і яснае неба. Што можа быць лепш для астрафатаграфіі? Мабыць, толькі палярнае ззянне, якое стала часта назірацца ў Беларусі апошнім часам. Некалькі гадоў запар я рабіў спробы зняць яго. Але мне не шанцавала да сённяшняга дня, а дакладней ночы. Магнітная бура, якая пачалася ў нядзелю, да паўночы дасягнула свайго піку. Яна прымусіла мяне сесці ў машыну і паехаць прэч ад горада і яго засвятлення ў паўночным кірунку, каб паспрабаваць разгледзець неба», - піша ён.

Фота: Канстанцін Харламаў
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках