26 снежня 2024, Чацвер, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» сабраўся гандляваць праз Катар

29
«Беларуськалій» сабраўся гандляваць праз Катар

ААТ «Беларуськалій» падпісаў рамачнае пагадненне з кампаніяй з Катара «Мунтаджат» аб сумесных продажах мінеральных угнаенняў.

Пра гэта паведаміў намеснік гендырэктара беларускага прадпрыемства Анатоль Махлай, перадае «Інтэрфакс».

«У панядзелак у Дохе падпісанае рамачнае пагадненне з Катарскай кампаніяй па маркетынгу і дыстрыбуцыі хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі «Мунтаджат» аб супрацоўніцтве ў частцы сумесных продажаў мінугнаенняў», - сказаў ён.

Анатоль Махлай дадаў, што, «па запэўненнях катарскага боку, кампанія «Мунтаджат» гатовая прадаваць да 3 млн тон калійных угнаенняў вытворчасці «Беларуськалію» ў год».

Ён адзначыў, што падпісанне рамачнага пагаднення з катарскім трэйдарам з'яўляецца часткай новай стратэгіі продажаў «Беларуськалію», якая была абвешчаная ў сувязі з рашэннем ААТ «Уралкалій» пра змены ўмоў вядзення бізнесу ў святле адмовы ад экспарту праз ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».

Суразмоўца агенцтва таксама паведаміў, што на прадпрыемстве разлічваюць на ўзмацненне прысутнасці беларускага хлоркалію «на раней не ахопленых рынках» дзякуючы падпісанню гэтага пагаднення.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках