2 траўня 2024, Чацвер, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэмпература паветра паднімецца да +35°С

7
Тэмпература паветра паднімецца да +35°С

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе спякотнае надвор'е.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Зміцер Рабаў 5 жніўня ў ходзе відэабрыфінгу на інфармацыйна-аналітычным партале «саюзнай дзяржавы», піша БелаПАН.

Паводле слоў Рабава, у Беларусь пачалі паступаць паветраныя масы з Паўднёва-Заходняй Еўропы. «У большасці раёнаў усталюецца гарачае і сухое надвор'е», - адзначыў ён.

У аўторак ападкаў не чакаецца, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці могуць прайсці кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 13-19°С, днём 25-29°С, па паўднёвым захадзе да плюс 30-31°С.

У сераду без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 15-19°С, днём 26-31°С, па паўднёвым захадзе - да плюс 33°С.

У чацвер таксама без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 15-21°С, днём 27-34°С. У пятніцу чакаецца пераважна без ападкаў, днём па паўночна-заходніх раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 15-22°С, днём 28-33°С, па поўдні - да плюс 35°С.

«У выходныя дні надвор'е пачне мяняцца. З Заходняй Еўропы праз нашу краіну будзе праходзіць актыўны кантрасны атмасферны фронт, які паступова будзе адціскаць спякотнае паветра на ўсход. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, моцныя ліўні. У дзённыя гадзіны могуць быць узмацненні ветру з парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах магчымы град», - паведаміў Рабаў.

У суботу тэмпература паветра ноччу плюс 15-22°С, днём ад плюс 20-22°С па захадзе, да плюс 31-33°С па ўсходзе краіны. У нядзелю тэмпература паветра ноччу плюс 13-18°С, днём ад плюс 20-27°С, па ўсходзе ноччу плюс 19-20°С, днём - плюс 28-30°С.

У бліжэйшыя суткі ў Гродна пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 15-17°С, днём 28-30°С. У Брэсце пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 15-17°С, днём 30-31°С. У Гомелі пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу плюс 16-18°С, днём 26-28°С.

У Магілёве пераменная воблачнасць, без ападкаў, тэмпература паветра ноччу плюс 14-16°С, днём 26-28°С. У Віцебску таксама пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, ноччу плюс 13-15°С, днём 25-27°С. У Менскай вобласці ў бліжэйшыя суткі прагназуецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 13-18°С, днём 25-30°С.

У сталіцы чакаецца пераменная воблачнасць, тэмпература паветра ноччу плюс 14-16°С, днём 26-28°С. У сераду ў Менску чакаецца каля 30°С.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках