2 траўня 2024, Чацвер, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы адкрыюць Музей абяцанняў Януковіча

22
Украінцы адкрыюць Музей абяцанняў Януковіча

Музей абяцанняў прэзідэнта Віктара Януковіча заўтра адкрыюць на яго радзіме - у Данецку.

Прадстаўнік апазіцыйнай партыі УДАР Ягор Фірсаў, каментуючы гэтую ініцыятыву, заявіў што кіраўнік краіны не выканаў ні адно са сваіх абяцанняў. Апазіцыя вырашыла нагадаць пра гэта грамадскасці, піша Lenta.ru.

«Януковіч абяцаў Украіну для людзей - мы атрымалі Украіну, якая належыць Ахметаву, Януковічу, Курчанку, Пшонку, Фірташу, Каламойскаму і іншым алігархам. Іншымі словамі, Украіна працягвае быць нечай прыватнай уласнасцю, але ніяк не ўласнасцю народа», - сказаў апазіцыянер.

Прэзідэнцкія абяцанні, па словах Фірсава, будуць прадстаўленыя ў смешным «і нават дзесьці сюррэалістычным» выглядзе.

Ці апавясцілі апазіцыянеры пра свае планы мясцовую ўладу, не ўдакладняецца.

Раней украінская апазіцыя, іранізуючы над абяцаннямі кіруючай Партыі рэгіёнаў пра «паляпшэнне жыцця ўжо сёння» («покращення життя вже сьогодні»), прапанавала ўвесці ў краіне новае свята - Пакрашчу. Адпаведны законапраект быў афіцыйна зарэгістраваны ў парламенце.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках