2 траўня 2024, Чацвер, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца збіў пасажыраў іншага аўтамабіля праз абгон (Відэа)

99

Інцыдэнт адбыўся ўчора ўначы на вуліцы Громава ў Менску.

Яго прычынай стаў абгон аўтамабілем Opel белага Infiniti, піша abw.by. Відэа здарэння апублікаванае на YouTube.

«Абодва аўтамабілі збочылі з вуліцы Бялецкага і далей рухаліся ў бок вуліцы Громава, - апісвае сітуацыю, якая папярэднічала бойцы, аўтар відэа. - У нейкі момант Opel, на маю думку, карэктна абагнаў (не падрэзаў, не выштурхнуў на сустрэчную палосу белы Infiniti), у адказ на гэта была незразумелая рэакцыя кіроўцы апошняга - паскорыўшыся, ён пачаў абганяць Opel, перашкаджаць далейшаму руху першага, змушаючы спыніцца. Ужо амаль на скрыжаванні, наблізіўшыся да двух спыненых самаходаў, я ўбачыў не тое каб бойку, хутчэй збіццё кіроўцам белага красовэра пасажыраў мінівэна Opel, што не чакалі ад яго такой рэакцыі. У выніку ў аднаго пасажыра - кроў аднекуль з абсягу вока, у другога тое, што вы можаце бачыць на відэа».

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках