2 траўня 2024, Чацвер, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Запой у пятніцы» у Алматы скончыўся пагромамі і беспарадкамі (Відэа)

18

Тысячы прыхільнікаў папулярнага казахстанскага спевака Кайрата Нуртаса распляжылі гандлёва-забаўляльны цэнтр «Прайм Плаза» у найбуйнейшым горадзе краіны.

Там праходзіў фінальны канцэрт музычнага шоў «Запой у пятніцы». На імпрэзу, паводле розных звестак, сабраліся ад дзвюх да пяці тысяч чалавек. Будынак закідалі камянямі. У паліцыі паведамілі, што фанаты ўчынілі «масавыя беспарадкі». Мінімум адзінаццаць чалавек сур'ёзна пацярпелі - дзяўчына і дзесяць вайскоўцаў унутраных войскаў, піша «Інтэрфакс».

У інтэрнэце з'явіліся кадры з месца здарэння, на якіх відаць, як натоўп з дзясяткаў людзей закідвае будынак камянямі. Да месца здарэння тут жа сцягваюцца супрацоўнікі паліцыі, пад'язджае аўтамабіль «хуткай дапамогі», піша NEWSru.com.

Шоўмэн і тэлевядоўца Даніяр Батырбаеў паведаміў пра ўражанні з даху «Прайм Плаза»: «Народ разбурае цэнтр. Зламалі ўсю апаратуру. Міліцыя не дае рады... Прыехаў АМАП. Моладзь пабегла ўздоўж Рыскулава... «Хуткія» з'язджаюць і прыязджаюць».

Каля ГЗЦ ляжыць перакулены спалены аўтамабіль паліцэйскага інспектара, згарэла таксама летняя кавярня, прылеглая да будынка. Тэрыторыю забаўляльнага цэнтра ачапілі ў два колы жаўнерамі ўнутраных войскаў. Пасля гэтага ўдзельнікі беспарадкаў адышлі вуліцай Ташкенцкай у бок аўтацэнтра «Таёта цэнтр Жэтысу», дзе адбылася яшчэ адна масавая бойка.

Да месца беспарадкаў былі сцягнутыя дадатковыя падраздзялення супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Супрацоўнікі паліцыі, унутраных войскаў, спецвойскаў узброеныя шчытамі, дручкамі, бронекамізэлькамі.

31 жніўня а 19:00 у ГЗЦ быў запланаваны фінальны канцэрт бітвы-караоке «Запой у пятніцы» з удзелам Кайрата Нуртаса. Аднак спявак праспяваў усяго адну песню, збег па сцэне, сеў у свой аўтамабіль і з'ехаў. Пасля гэтага і пачаліся хваляванні ды беспарадкі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках