2 траўня 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асад прывёў у боегатовасць сірыйскую СПА

83
Асад прывёў у боегатовасць сірыйскую СПА

Сірыйскія ўлады чакаюць авіяўдараў па вайсковых аб'ектах краіны.

Пра гэта паведамілі іранскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў кіраўніцтве сірыйскага войска, перадае BBC. Некалькімі гадзінамі раней дзяржаўная тэлевізія Сірыі працытавала словы прэм'ер-міністра Ваэля Халькі пра тое, што «войска трымае палец на спускавым кручку, і гатовае адказаць на ўсякі выклік».

Амэрыканскі тэлеканал Fox News у суботу выказаў здагадку, што прэзідэнт Барак Абама можа загадаць нанесці авіяўдар па Сірыі, нават калі Кангрэс 9 верасня прагаласуе супраць вайсковай акцыі.

Абама раней заявіў, што разглядае магчымасць «стрыманых, вузканакіраваных дзеянняў» у адказ на ўжыванне хімічнай зброі праўладнымі сіламі.

Напярэдадні дзяржсакратар Джон Кэры заявіў, што ў Вашынгтона практычна няма сумневаў у тым, што хімічную зброю ў Сірыі ўжылі сілы Асада. Паводле звестак амэрыканскай выведкі, абсталяваныя атрутнымі рэчывамі ракеты запускаліся ў ноч на 21 жніўня з раёнаў, занятых урадавымі войскамі.

Пасля з'яўлення інфармацыі аб выкарыстанні ўзброенымі сіламі хімічнай зброі стала магчымым вайсковае ўмяшанне Захаду ў сірыйскі канфлікт. Заявы пра гатовасць да бамбавання сірыйскіх аб'ектаў зрабілі Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія. Аднак напярэдадні брытанскі парламэнт забараніў узброеным сілам краіны ўмешвацца ў канфлікт, а генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў аб адмове блока ад удзелу ў вайсковай аперацыі ў Сірыі.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках