2 траўня 2024, Чацвер, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень беларускага пісьменства па-расейску

34
Дзень беларускага пісьменства па-расейску

Юбілейны Дзень беларускага пісьменства адзначаюць сёння ў Быхаве.

У гэтым годзе традыцыйная штогадовая імпрэза праводзіцца дваццатым разам. Афіцыйнае адкрыццё культурнай імпрэзы адбудзецца 1 верасня. Учора афіцыйная частка першай паловы дня была прысвечаная адкрыццю адрамантаваных у райцэнтры кінатэатра, дома культуры, чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. Чырвоныя стужкі перарэзалі чыноўнікі з міністэрстваў культуры, інфармацыі, Магілёўскага аблвыканкама і Быхаўскага райвыканкама, паведамляе «Радыё Свабода».

Першым у Быхаве адкрылі адрамантаваны кінатэатр «Радзіма». Назву на фасадзе пакінулі на расейскай мове. Адкрыццё таксама праходзіла без выкарыстання беларускай мовы. Па-расейску выступалі старшыня аблвыканкама Пётр Руднік і міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

У мастацкім афармленні раённага цэнтра да свята таксама практычна адсутнічала беларуская мовау.

На гэта звярнулі ўвагу жыхары горада, з якімі ўдалося пагутарыць журналістам.

«Звыклі гаварыць на змяшанай мове. Моладзь цяпер не вельмі добра ставіцца да беларускай мовы. А паджылыя толькі ў вёсках гавораць па- беларуску. Гэта няправільна. Кожная нацыя павінна гаварыць па -свойму, і вучыць іншыя мовы», - сказаў адзін з жыхароў Быхава.

Цэнтрам урачыстасцяў Дня беларускага пісьменства зрабілі плошчу перад раённым Домам культуры. Яе агарадзілі турнікетамі. Перыметрам стаялі салдаты ўнутраных войск. На плошчу людзі праходзілі праз міліцэйскія прапускныя пункты. Жыхары райцэнтра прызнаваліся, што з такімі мерамі бяспекі сутыкаюцца ўпершыню. На плошчы людзей было няшмат. Быхаўцы з недаверам паглядалі на турнікеты і міліцыянтаў.

Фасады быхаўскіх помнікаў архітэктуры - былога замка і сінагогі, аб патрэбе рэстаўрацыі якіх шмат гаварылася напярэдадні Дня беларускага пісьменства, схавалі за афарбаванымі палотнамі.

Сёння да ўдзельнікаў і гасцей урачыстасцей звярнуўся Лукашэнка.

«Гэта прыкметная падзея ў культурным жыцці дзяржавы. За дваццаць гадоў свята прайшло праз усю краіну. У гэтым годзе яго сустракае гасцінная Быхаўская зямля. Юбілейнае святкаванне Дня беларускага пісьменства яшчэ раз вяртае нас да каштоўнасцей, якія закладзеныя ў кнігах: павага да простага чалавека, маральная чысціня і самаадданая любоў да роднай зямлі», - гаворыцца ў ягоным віншаванні.

Правадыр назваў сімвалічным, што Дзень беларускага пісьменства супадае ў гэтым годзе з Днём ведаў.

Фота: svoboda.org (RFE/RL)

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках