2 траўня 2024, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты падаражэлі

24
Цыгарэты падаражэлі

Максімальныя рознічныя цэны на асобныя віды цыгарэт з фільтрам у Беларусі з 1 верасня павялічваюцца на 1,9-4,3%.

Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.

Максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты вытворчасці ТАА «Тытунь-інвест» «Карона стыль» і «Карона эліт» будуць павялічаныя на 1,9% да Br5400, «Карона» і «Карона блакітная» - на 3,3% да Br6200, «Карона слім»- на 3,6% да Br5700, «Форт» і «Форт7»- на 3,8% да Br5500. Акрамя таго, вырасце кошт цыгарэт Winston XSence Blue і Winston XSence Silver - на 4,3% да Br12 тыс.

Таксама ўстаноўлены цэны на цыгарэты, якія раней у Беларусі не прадаваліся. Так, цана на цыгарэты Camel Filters, Camel Blue і Camel Silver ўстаноўлена на ўзроўні Br11,8 тыс., KENT iSWITCH - Br13,5 тыс., Sobranie Black, Sobranie Blue і Sobranie Gold - Br20 тыс.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Папярэдні раз цыгарэты даражэлі ў пачатку жніўня - на 5-21,2%.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках