2 траўня 2024, Чацвер, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца цудам вывернуўся ад гіганцкага каменя, што зваліўся на трасу (Відэа)

8

Вялізны камень ледзь не раздушыў кіроўцы ў тайваньскім горадзе Кілунг.

Валун сарваўся са скалы і паваліўся на праезную частку. Усё адбылося падчас трапічнага шторму, які ў гэтыя дні выклікае апоўзні па ўсім востраве, перадае тэлеканал НТВ.

Аднаму з аўтамабілістаў моцна пашанцавала: ён хутка адрэагаваў і вільнуў на сустрэчную, а праз секунду на яго паласу ўпаў камень - фактычна ў паўметры ад машыны!

Небяспечны момант зняла камера відэарэгістратара з аўтамабіля, які ішоў следам. Пасля падзення праходзіць некалькі секунд - мабыць, кіроўца і пасажыры прыходзілі ў сябе пасля таго, што здарылася, потым дзверы белай машыны адкрываюцца і адтуль выбягае некалькі чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках