2 траўня 2024, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пахваліў дэльфінаў і паціснуў ласты Маржам

41
Пуцін пахваліў дэльфінаў і паціснуў ласты Маржам

Прэзідэнт Расеі наведаў на востраве Рускі, акіянарыум, што будуецца ва Ўладзівастоку.

Уладзіміру Пуціну паказалі кароткі выступ дэльфінаў і маржоў, паведамілі ў прэс-службе Крамля.

Марскі леў не адразу выйшаў з вальера, пасаромеўся трэніравацца пры вялікай колькасці гасцей. Прэзідэнт Расеі паглядзеў дэльфінарый і кароткі выступ парачкі дэльфінаў-афалін. Іх прывезлі з Ахоцкага мора і за паўгода навучылі трукам. «Выдатна, прыгожа. Мне вельмі спадабалася тое, што так хутка іх падрыхтавалі, малайцы. Прасоўваецца працэс», - адрэагаваў прэзідэнт. Пасля прадстаўлення Пуцін сам пакарміў афалін рыбай. Зайшоў ён і ў вальер да маржоў, якія адціскаліся, дзьмулі ў трубы, насілі кубікі і качалі прэс. Напрыканцы Пуцін паціснуў ім ласты, піша РБК.

Затым расейскі правадыр прайшоўся па падводнаму тунэлю, што будуецца, а пасля адправіўся ў Цэнтр рэабілітацыі і рэінтрадукцыі тыграў і іншых рэдкіх жывёл. У прысутнасці прэзідэнта ў вальеры выпусцілі двух тыгрыц-падлеткаў, прывезеных з Хабараўскага краю.

Пуцін пацікавіўся аб'ёмамі фінансавання цэнтра і спытаў, колькі трэба грошай на яго нармальнае функцыянаванне. Супрацоўнікі расказалі, што кошт самога цэнтра склаў блізу 11 млн руб, на паўнавартасную працу ў год патрабуецца блізу 30 млн руб.

Фота: ИТАР-ТАСС, Міхаіл Кліменцьеў

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках