2 траўня 2024, Чацвер, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таксіст заснуў за рулём і зладзіў ДТЗ на Нямізе

7

Здарэнне адбылося сёння раніцай на вуліцы Няміга ў Менску.

BMW, Skoda і Opel стаялі ў адным шэрагу ля святлафора ў чаканні дазваляльнага сігналу. У гэты момант ззаду ў Opel ўрэзалася таксі Volkswagen Passat. Удар быў такой сілы, што ўтварыўся «паравоз». Са слоў кіроўцы аднаго з пашкоджаных аўто, віноўнік ДТЗ заснуў за рулём, піша onliner.by.

«Гуку тармажэння не было. Спачатку я пачуў ўдар, праз секунду адчуў моцны штуршок ззаду, - распавёў кіроўца Skoda Fabia. - Перада мной быў BMW - у яго толькі драпіна на бамперы, кіроўца махнуў рукой і з'ехаў. У мяне бампер сышоў у багажнік, а фаркоп апынуўся ў радыятары Corsa. Кіроўца Passat адразу выйшаў і паводзіў сябе адэкватна. Ён сказаў, што, падобна, заснуў за рулём».

Медыцынская дапамога нікому з удзельнікаў ДТЗ не спатрэбілася.

Фота: pipi123
Фота: pipi123
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках