28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унікальныя фота старога Менска

26

На старых здымках можна ўбачыць зусім іншы горад.

CіtyDog.by вельмі любіць разглядаць сайты для калекцыянераў: падчас чарговага інтэрнэт-серфінгу журналісты знайшлі кучу цікавых здымкаў горада, а таксама звязаліся з іх уладальнікам.

Інтэрнэт-карыстальнік Zudum, які і прадае на аўкцыёне ўсе фота, прызнаецца:

- Фатаграфіі не мае асабістыя, я іх, можна сказаць, падабраў: што са смецця, што ў клубе філатэлістаў-філакартыстаў, што ў знаёмых. Ёсць рэдкія, малатыражныя фотапаштоўкі: напрыклад, аматарскае фота з помнікам футбалісту мне дасталася ад чалавека, які дакладна ведае, што гэты помнік стаяў каля інтэрната БПІ, або палітэха, што на праспекце, цяпер гэтага помніка няма. З майго пункту гледжання, унікальная фатаграфія.

Даваенныя фота

Вось як выглядала Нацыянальная бібліятэка, калі яе толькі пабудавалі, у 1930-х. Гэта аматарская фатаграфія. На фота ніжэй - лесатэхнічны тэхнікум з подпісам на абароце: «Гэта наша «акадэмія».

1950-я

- Ёсць шмат здымкаў, на якіх можна разглядаць моду тых гадоў. Гэта зноў-такі невядомыя мне людзі, здымкі проста падабраў, але яны маюць для мяне сэнс за кошт відаў горада, элементаў адзення герояў. Можа, хто-небудзь пазнае сваіх сваякоў.

Справа - помнік Сталіну ў двары менскай школы. Бачыце на фоне вежкі сабора?

На мосціку каля ўваходу ў парк Горкага

Від на той жа мосцік з боку Маркса

Ленінскі праспект

Баракі ў раёне ЦЭЦ

Пахаванне Сталіна, 1953 год. Менчукі рухаюцца ў бок Цэнтральнай плошчы, дзе стаіць шматметровы помнік правадыру

Адкрыццё манумента Перамогі на аднайменнай плошчы, 1954 год

Будуецца дом па вул. Леніна, 1954 год. Цікава, што гэта за чалавек?

Праспект, 1956 год

1960-я

Царква Марыі Магдалены на Старажоўскай, вуліца Гандлёвая і першая стадыя разбурэння Нямігі.

- Вось унікальная фатаграфія - дзяўчына на Менскім моры. Па-мойму, вельмі класнае фота. Гэта здымаў прафесійны фатограф В. Брэдзіхін, ад яго застаўся шэраг унікальных здымкаў. Ён памёр гадоў пяць-дзесяць таму, і яго «спадчына» практычна апынулася на памыйніцы. Шмат здымкаў ён пасылаў на фотаконкурсы - у Польшчу, Чэхаславакію.

Дзіўна, але фота дэманстрацыі і модных хлопцаў на мосце знятыя прыкладна ў адзін час

Фотаздымкі з таго ж шпацыру ў 1962 годзе. Цяпер дрэвы выраслі, а да набярэжнай з'явіліся гранітныя спускі

Красавік 1962 год, перад кінатэатрам «Зорка». Праз 13 гадоў на яго месцы з'явіцца «Кастрычнік»

1970-я

- У горадзе больш людзей і машын. Нямігу працягваюць разбураць.

Вул. Гандлёвая

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках