3 траўня 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Независимая газета»: Прывід дэвальвацыі блукае па Беларусі

40
«Независимая газета»: Прывід дэвальвацыі блукае па Беларусі

Адыёзныя ўказы Лукашэнкі пагаршаюць нестабільную эканамічную сітуацыю ў краіне.

Расейская «Независимая газета» абмяркоўвае сёння эканамічную сітуацыю ў Беларусі, у прыватнасці, апошні скандальны ўказ аб пенсіях.

З пачатку наступнага года беларусам для атрымання ў будучыні мінімальнай пенсіі прыйдзецца працаваць у роднай краіне ў два разы даўжэй - 10 гадоў. Прафсаюзы абураныя: непапулярнае рашэнне прынята без абмеркавання з грамадскасцю. Эксперты лічаць, што гэта першы крок уладаў абяцанага раней наступу на «дармаедаў».

У адпаведнасці з указам прэтэндаваць на працоўную пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў грамадзянін Беларусі зможа толькі ў тым выпадку, калі ён працаваў і выплачваў абавязковыя страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва не менш за дзесяць гадоў. У цяперашні час гэты перыяд складае пяць гадоў.

Указ з'явіўся нечакана для мясцовага насельніцтва. Яго не абмяркоўвалі з прафсаюзамі, пра яго не папярэджвалі насельніцтва. Улады, па сутнасці, не пакідаюць людзям ніякага пераходнага перыяду або магчымасці змяніць сітуацыю - новая норма пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2014 года.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна лічыць, што ў гэтым няма неабходнасці. «Сёння на пенсію па ўзросце выходзяць асобы, якія пачалі працаваць яшчэ ў савецкія часы і фактычна адпрацавалі неабходны стаж (нават 10 гадоў) яшчэ да распаду Савецкага Саюза», - сказала яна, адказваючы на пытанне пра лёс тых, хто ўжо ў наступным годзе збіраўся на пенсію. «Рэалізацыя ўказа фактычна не закране інтарэсы тых, хто цяпер выходзіць на пенсію», - заявіла яна.

Аднак скурпулёзныя эксперты звярнулі ўвагу на слова «фактычна». Яны лічаць, што ў дадзеным кантэксце яно паказвае на адсутнасць сур'ёзнай прапрацоўкі гэтага пытання, бо нават калі гаворка ідзе не пра тысячы людзей, а «толькі» пра сотню, то ўсё роўна нечыя лёсы і жыцці могуць быць сур'ёзна закранутыя. Хуткае з'яўленне ў заканадаўстве такой непапулярнай меры можа сведчыць пра тое, што рыхтавалася яно не ў рамках рэфармавання пенсійнай сістэмы, а як сродак у барацьбе з «дармаедствам» і ўтрыманствам, пра планы весці якую неаднаразова заяўлялі беларускія ўлады, разважаюць эксперты.

Раней пісалася пра прапанову ўрада ўвесці падатак на беспрацоўных, указанні Лукашэнкі выстаўляць павышаныя рахункі за камунальныя, адукацыйныя і медыцынскія паслугі тым, хто не працуе на нацыянальную эканоміку, а працуе за межамі краіны. У адным шэрагу з гэтымі навінамі знаходзіцца намер МУС вылічыць усіх такіх грамадзян шляхам пакватэрнага абыходу. Аднак усе гэтыя меры аказаліся цяжкімі для выкананння, і ўлады не знайшлі нічога іншага, як пазбавіць «дармаедаў» пенсіі.

Сёння ў Беларусі не выключаюць таго, што ў перспектыве справа можа дайсці да вяртання ў дзеянне савецкага артыкула за «дармаедства». У краіне пагаворваюць і пра магчымы сыход часткі насельніцтва, калі, у прыватнасці, урад выканае іншае адыёзнае ўказанне Лукашэнкі і ўвядзе пошліны за выезд з Беларусі, прычым досыць высокія (100 даляраў). У гэтым выпадку нямала апынецца такіх грамадзян, хто вырашыць выплаціць пошліну адзін раз і назаўжды папоўніць шэрагі тых, каго ўлада называе «ўтрыманцамі». Бо на самой справе гэта людзі, якія не хочуць здавольвацца «чаркай і скваркай», прапанаванымі ў краіне, і шукаюць больш высокіх даходаў за яе межамі.

Улады і самі прызнаюцца, што мэта дакумента - «скараціць утрыманскія настроі ў грамадстве». «Як ні дзіўна, у нас сёння больш за 3 тысячы чалавек, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, атрымліваюць сацыяльную пенсію. Іншымі словамі, за ўсё сваё жыццё яны і пяці гадоў не адпрацавалі», - пракаментаваў змены намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Праўда, памер сацыяльнай пенсіі ў Беларусі не такі высокі (каля 170 дал), каб грамадзяне, якія добра зарабляюць за мяжой, дзеля яе атрымання вярнуліся дадому і працаўладкаваліся на айчынныя прадпрыемствы. Сітуацыя ў эканоміцы нестабільная, прыватны сектар не развіваецца, дзяржаўны - неэфектыўны, магчымасці для самарэалізацыі няма, затое кошты растуць штотыдзень і прывід дэвальвацыі не пакідае краіну апошнія тры гады. Без ліквідацыі гэтых негатыўных фактараў уладам не варта разлічваць на вяртанне працоўных эмігрантаў.

У бліжэйшы час сваё стаўленне да новай нормы маюць намер выказаць незалежныя прафсаюзы. Яны ў корані не згодныя з пазіцыяй уладаў. На думку старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука, першая прычына з'яўлення ўказа - «праблемы з эканамічным становішчам краіны, з бюджэтам і фармаваннем пенсійнага фонду». Другая - «савецкасць» пенсійнай сістэмы Беларусі і адсутнасць ва ўладаў разумення «занятасці, рынку працы і правоў чалавека».

«У Беларусі пенсійная рэформа так і не была праведзеная. Сённяшняя пенсійная сістэма ўяўляе сабой савецкую», - кажа ён у каментары, апублікаваным на сайце БКДП. Праўда , нават у гэтым выпадку «чалавеку дастаткова прапрацаваць пяць гадоў для атрымання пенсіі... паколькі ў гэты час ён выплачвае ў фонд сацыяльнай абароны дастатковую колькасць грошай», - сцвярджае ён. Кіраўнік БКДП лічыць, што змены ў сістэме пенсійнага забеспячэння закрануць вельмі многіх людзей, і яны маюць вострую патрэбу ў абароне прафсаюзаў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках