3 траўня 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька: Станцыю метро «Малінаўка» адкрыюць толькі 9 траўня

17
Ладуцька: Станцыю метро «Малінаўка» адкрыюць толькі 9 траўня

Кіраўнік Менгарвыканкама паскардзіўся на недахоп працоўнай сілы, занятай у будаўніцтве метро.

- Станцыю метро «Малінаўка» мы пастараемся адкрыць 9 траўня наступнага года, - заявіў сёння кіраўнік Менгарвыканкама. - У пачатку абмяркоўвалі адкрыццё гэтай станцыі ў верасні, але потым параіліся і вырашылі ўсё ж такі дату прызначыць на 9 траўня.

Мікалай Ладуцька распавёў, што пры будаўніцтве метро паўсталі некаторыя складанасці з колькасцю рабочай сілы. Так, бракавала 200 маналітчыкаў. Гарадскія ўлады звярнуліся да прыватных забудоўшчыкаў, якія будуюць жылыя дамы і іншыя аб'екты ўздоўж праспекта Дзяржынскага з просьбай прадаставіць свабодныя працоўныя рукі. З 200 чалавек ужо знайшлі 50, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Таксама ён расказаў, што ўжо ідзе падрыхтоўка да будаўніцтва трэцяй лініі метро: рассяляюцца людзі, падрыхтоўваюцца да зносу жылыя і іншыя будынкі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках