3 траўня 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік адкрывае ў ВНУ «кабінеты Канфуцыя»

63
Тозік адкрывае ў ВНУ «кабінеты Канфуцыя»

Беларусы з задавальненнем вучаць кітайскую мову, мяркуе чыноўнік.

Кабінеты Канфуцыя Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ адкрыюцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны і ў гімназіі №23 Менска.

Пра гэта сёння падчас урачыстага адкрыцця Еўрапейскага форуму інстытутаў Канфуцыя ў Менску паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, паведамляе БелТА.

«Урад Беларусі вітае адкрыццё кабінетаў Канфуцыя ў БДЭУ, Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны і ў гімназіі №23 Менска. Мы былі б удзячныя за дапамогу кіраўніку Дзяржаўнай канцылярыі распаўсюджвання кітайскай мовы за мяжой Сюю Ліню у адкрыцці Інстытута Канфуцыя ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Ён змог бы зрабіць значны ўплыў на развіццё беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Патрэбная база ў БНТУ для гэтага ёсць», - сказаў Анатоль Тозік.

Ён адзначыў, што ў Беларусі імкліва расце цікавасць да вывучэння кітайскай мовы. Кітайскую мову як самастойную дысцыпліну вывучаюць таксама ў 5 беларускіх школах і гімназіях. «Ахвотных вывучаць кітайскую нашмат больш, але ў нас няма патрэбнай колькасці выкладчыкаў», - сказаў віцэ-прэм'ер і папрасіў Сюя Ліня дапамагчы ў гэтым пытанні. «У сваю чаргу мы гатовыя накіраваць у навучальныя ўстановы Кітая выкладчыкаў расейскай мовы», - дадаў Анатоль Тозік.

З ягоных слоў, супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы паміж Беларуссю і Кітаем актыўна развіваецца. Усё больш беларускіх студэнтаў едуць вывучаць мову ў Кітай, блізу 2 тысяч кітайскіх студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў навучаецца ў беларускіх ВНУ.

Фота: nsng.ru

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках