3 траўня 2024, Пятніца, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі прапаршчык змагаецца за права патрапіць у «ВІА Гру»

47

Беларуска Алена Бярэзіна, якая служыць у рангу прапаршчыка ў МНС, прайшла ў фінал конкурсу «Хачу ў ВІА Гру».

Гэта праект, пасля якога павінен з'явіцца новы склад аднайменнага гурта.

«Наша Ніва» папрасіла яе распавесці, як калегі ставяцца да яе поспеху ў конкурсе.

- Выдатна ставяцца, - распавяла Алена Бярэзіна. - Рэч ў тым, што я даўно ўдзельнічаю ва ўсіх магчымых кастынгах і шоў. Мабыць, гэта асаблівасць майго характару. А «ВІА Гра» - гэта мая мара з дзяцінства, мне заўсёды хацелася папрацаваць разам з Канстанцінам Меладзэ. Гэта легендарны праект: усе дзяўчыны мараць патрапіць туды.

Вось і я, калі была яшчэ маленькай дзяўчынкай, хацела стаць адной з дзяўчат у групе «ВІА Гра». А тут лёс сам працягвае мне гэты шанец на далоні.

- І вы дасягнулі на конкурсе пэўных поспехаў?

- Я ў фінале! На жаль, не магу расказаць усіх драбніцаў - гэта ўмова кантракту. Аднак нас цяпер 23 дзяўчыны. Павінна быць 24, аднак удзельніца з Грузіі паехала на «Міс Сусвету». Цяпер нас рыхтуе сам Меладзэ, мы жывем у «Зорным доме». З намі працуе Алан Бадаеў уласнай персонай! Цяпер нас падзялілі на восем груп, па тры дзяўчыны ў кожнай. Фармаваў іх сам Меладзэ. Мы спаборнічаем ў тройках.

- Калі верыць сацыяльным сеткам, вы працуеце ў МНС. Як вашыя калегі паставіліся да ўдзелу ў конкурсе?

- Так, я працую салісткай-вакалісткай у аркестры МНС. Я вам скажу, што ў МНС служаць мужчыны з вялікай літары. Хто ж яшчэ пойдзе тушыць пажары, рызыкаваць жыццём - толькі сапраўдныя мужчыны.

Хіба можа ім не падабацца такі легендарны праект як «ВІА Гра»? Там прыгожыя, маладыя, таленавітыя дзяўчыны.

Таму мае калегі цалкам падтрымліваюць мяне ва ўсім, што звязана з «ВІА Гра». Вось калі б гурт ім не падабаўся - тут бы ўжо ўзнікалі пытанні.

Фото: nn.by
Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках