3 траўня 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Ізраіля: Асад павінен заплаціць напоўніцу

39
Прэм'ер Ізраіля: Асад павінен заплаціць напоўніцу

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што Сірыя павінна быць пазбаўленая сваёй хімічнай зброі, а тыя, хто яе выкарыстаў, павінны адказаць за гэта ў поўнай меры.

Біньямін Нетаньяху заявіў, што Сірыя, забіўшы нявінных цывільных жыхароў з ужываннем хімзброі, учыніла злачынства супраць чалавецтва, а яе хаўруснік Іран, які не ў ладах з Захадам праз сваю ядзерную праграму, назіраў за тым, чым адкажа на гэта свет, паведамляе РБК.

«Мы павінны быць упэўненыя ў тым, што сірыйскі рэжым пазбаўлены сваёй хімзброі, а свет - у тым, што той, хто ўжыў зброю масавага знішчэння, кім бы ён ні быў, заплаціў свой кошт», - заявіў ізраільскі прэм'ер.

Сітуацыя ў Сірыі абвастрылася пасля 21 жніўня, калі з'явілася інфармацыя аб ужыванні ўрадавымі войскамі хімзброі падчас аперацый супраць маніфестантаў пад Дамаскам.

Канфлікт паміж прыхільнікамі і апанентамі Асада, што перарос у грамадзянскую вайну, доўжыцца ў Сірыі з сакавіка 2011 года. Паводле звестак ААН, з пачатку ваенных дзеянняў у Сірыі загінулі не менш за 80 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках