4 траўня 2024, Субота, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр гандлю: Нашы кансервы лепш за іх аліўкі

106
Міністр гандлю: Нашы кансервы лепш за іх аліўкі

Гіпермаркеты «папрасілі» прадаваць больш беларускіх тавараў.

Працоўная сустрэча беларускіх таваравытворцаў і прадстаўнікоў буйных гандлёвых сетак па пытанні павелічэння рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці адбылася сёння ў Бярозе.

Ініцыятыва Міністэрства гандлю аб правядзенні такой сустрэчы звязаная, перш за ўсё, з тэндэнцыямі на спажывецкім рынку рэспублікі. На фоне агульнага павелічэння продажаў практычна па ўсёй наменклатуры тавараў, удзельная вага ў іх спажывецкіх беларускіх тавараў за першае паўгоддзе бягучага года знізілася на 3,3 адсоткавага пункта да ўзроўню мінулага года, у тым ліку па харчовых таварах - на 1,2 адсоткавага пункта, нехарчовых - на 5,8 адсоткавага пункта.

За студзень-ліпень 2013 года доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце склала 71,7%, у тым ліку харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў - 83,1%, нехарчовых тавараў - 56%, перадае БелТА.

У буйных сеткавых кампаніях па-ранейшаму недастаткова тавараў айчыннай вытворчасці, перакананы міністр гандлю Валянцін Чэканаў. Напрыклад, у краме «Еўраопт» ТАА «Еўрагандаль» іх доля ў агульным асартыменце складае каля 60%. Наведваючы гандлёвы аб'ект у райцэнтры, кіраўнік галіны звярнуў увагу на поўную адсутнасць беларускіх сувеніраў у краме, у тым ліку - з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі.

«У нас ёсць больш за 80 найменняў сувенірнай прадукцыі з эмблемай чэмпіянату свету. У вас чамусьці іх няма. У вочы кідаецца таксама імпарт на паліцах з кансерваванай прадукцыяй - замежных алівак больш, чым беларускіх агароднінных кансерваў. Калі параўноўваць з крамамі «Белкаапсаюза», дзе доля айчынных тавараў складае 95%, вы ім прайграеце ў гэтым. І мы ўсё роўна будзем настойваць на тым, каб вы прадавалі і выкладвалі пераважна айчынны тавар. Я не сказаў, што не трэба імпартнага, але прыярытэт павінен быць у беларускага вытворцы», - падкрэсліў міністр.

Маніторынгі, якія праводзяцца спецыялістамі гандлёвай інспекцыі Мінгандлю, аблвыканкамаў і Менгарвыканкама, пастаянна выяўляюць у буйных гандлёвых сетках факты неабгрунтаванага імпарту, а таксама дыскрымінацыйных умоваў для тавараў, вырабленых у рэспубліцы. Гэта і недастатковае выдзяленне гандлёвых плошчаў для прадстаўлення прадукцыі, і размяшчэнне яе на ніжніх або верхніх паліцах. У той жа час Валянцін Чэканаў з задавальненнем адзначыў, што сеткавыя кампаніі пачулі пажаданні Мінгандлю аб напаўненні зон каля кас айчыннымі цукеркамі, печывам і іншымі кандытарскімі вырабамі. Сёння доля айчыннай прадукцыі ў зонах каля кас буйных гандлёвых сетак у сярэднім складае ад 4% да 40%.

Удзельнікі рабочай сустрэчы наведалі краму «Кааператар» Бярозаўскага райпо, Бярозаўскі сыраробны камбінат і ААТ «Бярозабудматэрыялы». Спецыяльна для нарады прадпрыемствы Брэсцкай вобласці і канцэрна «Беллегпрам» падрыхтавалі экспазіцыю тавараў, якія яны прапануюць для рэалізацыі ў гіпер- і супермаркетах. Большасць вытворцаў ужо знайшлі агульную мову з сецевікамі і паспяхова з імі супрацоўнічаюць. Многім па-ранейшаму бракуе сучаснай якаснай упакоўкі і рэкламы сваёй прадукцыі. Гэтымі пытаннямі, на думку Валянціна Чэканава, айчынным вытворцам трэба займацца больш.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках