4 траўня 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінца, які раздаваў грошы, адправілі ў псіхушку

9
Украінца, які раздаваў грошы, адправілі ў псіхушку

Жыхар Сімферопаля, які абрабаваў банк і называў сябе «архангелам Міхаілам», а затым раздаваў грошы мінакам, накіраваны ў псіхіятрычную бальніцу.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «15 минут».

Віна сімферопальца ў рабаванні была даказаная, аднак суд прызнаў яго шалёным і адправіў на прымусовае лячэнне, піша Lenta.ru.

Рабаванне, пра якое ідзе гаворка, было здзейснена 1 красавіка. Мужчына зайшоў у аддзяленне аднаго з банкаў, спытаў у супрацоўніцы: «Колькі ў вас ёсць грошай?» - а затым запатрабаваў выдаць яму 20 тысяч грыўняў (каля 2500 даляраў). У адваротным выпадку ён прыгразіў праламаць жанчыне галаву.

Спалоханая супрацоўніца выдала рабаўніку пачак грошай, пасля чаго ён схаваўся.

Выкрадзеныя грошы мужчына, як высветлілася, адразу ж стаў раздаваць мінакам на вуліцы. Астатнюю частку ён аддаў сваім сваякам.

Выкрадальнік быў неўзабаве затрыманы. Аказалася, што ён патрабаваў грошы і ў іншых банках, але там яго патрабаванні выконваць адмовіліся.

У міліцыі паведамілі таксама, што рукі рабаўніка былі распісаныя рознымі фразамі тыпу «Дзякуй, калі вам гэта не дорага», а на грудзях быў знак бясконцасці. Пасля затрымання мужчына быў накіраваны на псіхіятрычнае абследаванне .

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках