3 траўня 2024, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клон Веркі Сярдзючкі ў менскім ГУУС

33

Супрацоўнік менскай міліцыі пераапрануўся ў Верку Сярдзючку на «чэмпіянаце» ГУУС Менгарвыканкама.

Як паведаміла сёння прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама, у пачатку верасня адбыўся традыцыйны чэмпіянат ГУУС Менгарвыканкама па лёгкаатлетычным кросе і службова-прыкладной эстафеце, удзел у якім прынялі 14 каманд - па адной ад кожнага структурнага падраздзялення сталічнага глаўка, уключаючы АМАП. Базай для правядзення стаў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.

Перад зборнымі атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння, палка патрульна-паставой службы міліцыі, Дзяржаўтаінспекцыі, спецыяльнага падраздзялення па канваіраванні, Менскага АУС на транспарце і паветраным транспарце і 9 раённых упраўленняў унутраных спраў сталіцы стаяла «нялёгкая задача»: паказаць сябе найлепшым чынам у бегу на дыстанцыю ў адзін кіламетр, а таксама ў тры і пяць кіламетраў.

- Гэта нялёгкае выпрабаванне, нават з улікам таго, што для прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва і супрацоўнікаў ва ўзросце звыш 40 гадоў дыстанцыя будзе ў разы карацей, - адзначыў на адкрыцці першынства намеснік начальніка ГУУС палкоўнік міліцыі Сяргей Мацко. - Прычым пераадольваць такія адлегласці ва ўмовах, калі табе на пяткі наступаюць калегі з іншых падраздзяленняў, - не так і проста. Таму кожны з вас павінен праяўляць вытрымку, выконваць спартыўную культуру і павагу да супернікаў .

Ну а каб усе «алімпійцы» атрымалі перад адказным стартам патрэбны зарад бадзёрасці і пазітыву, паведамляе прэс-служба ГУУС, пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі адкрыцця міліцыянтаў парадавала сваім візітам Верка Сярдзючка з песняй «Ну пришли хотя бы смайлик».

«І няхай праўдзівыя дадзеныя, бясспрэчна, таленавітага сталічнага праваахоўніка, які пераўвасобіўся ў амплуа Андрэя Данілкі, засталіся пакрытыя заслонай таямніцы, яго выступ падаграваў удзельнікаў не горш стрэлу са стартавага пісталета», - піша прэс-служба.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках